Карэн Сяробавіч Дземірчан
Карэн Сяробавіч Дземірчан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
арм.: Կարեն Սերոբի Դեմիրճյան | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 красавіка 1932 |
||||||
Смерць |
27 кастрычніка 1999 (67 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Сцяпан Карэнавіч Дземірчан[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Карэн Дземірчан (арм.: Կարեն Սերոբի Դեմիրճյան; 17 красавіка 1932, Ерэван — 27 кастрычніка 1999, тамсама) — савецкі і армянскі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
У 1998 годзе стварыў і ўзначаліў Народную партыю Арменіі, якая ў складзе выбарчага блока «Адзінства» перамагла на парламенцкіх выбарах у чэрвені 1999 года, пасля чаго быў абраны старшынём Нацыянальнага сходу Арменіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
1949—1954 — Ерэванскі політэхнічны інстытут. Інжынер-механік.
1954—1955 — інжынер-канструктар у Ленінградскім навукова-даследчыцкім інстытуце.
1955—1966 — працаваў на Ерэванскім электратэхнічным заводзе ад майстра да дырэктара.
З 1966 — сакратар, потым першы сакратар Ерэванскага гаркама КПП Арменіі.
1972—1974 — сакратар, а ў 1974—1988 — 1-ы Сакратар ЦК КПП Армянскай ССР.
1988—1991 — Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС. Быў дэпутатам Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў (1979—1989) ад Армянскай ССР[1][2], Вярхоўнага савета Армянскай ССР. Член ЦК КПСС (1976—1989).
У 1988 годзе, калі пачаўся «Карабахскі рух» у Арменіі, ЦК КПСС вырашыў вызваліць Карэна Дземірчана ад пасады, спасылаючыся на «дрэннае здароўе». Пасля абвяшчэння незалежнасці Армянскай рэспублікі Дземірчан у 1991—1999 гадах быў генеральным дырэктарам і старшынём савета ЗАТ «Армэлектрамашына» — аднаго з найбуйнейшых заводаў Арменіі.
1998 — быў кандыдатам у прэзідэнты Арменіі.
З красавіка 1999 — старшыня блока «Адзінства».
30 мая 1999 — абраны дэпутатам парламента, а з 10 чэрвеня 1999 — спікер парламента Арменіі. Старшыня-заснавальнік Народнай партыі.
27 кастрычніка 1999 года ў час тэрарыстычнага акта ў будынку парламента Арменіі былі забіты Карэн Дземірчан (старшыня парламента Арменіі) і Вазген Саркісян (прэм'ер-міністр Арменіі).
Пахаваны ў пантэоне парка ім. Камітаса.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Узнагароджаны дзвюма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966, 1971) і ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976), медалямі «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР», «У памяць 1500-годдзя Кіева».
- 27 снежня 1999 — указам прэзідэнта Арменіі за выбітныя заслугі перад радзімай пасмяротна ганараваны найвышэйшага звання «Нацыянальны Герой Арменіі».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія (арм.)
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Ерэване
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Ерэване
- Члены КПСС
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева»
- Нацыянальныя Героі Арменіі
- Узнагароджаныя медалямі ВДНГ СССР
- Асобы
- Старшыні Нацыянальнага сходу Арменіі
- Камуністы Арменіі
- Члены ЦК КПСС
- Кандыдаты ў прэзідэнты Арменіі
- Забітыя палітыкі
- Памерлі ад агнястрэльнай зброі
- Ахвяры палітычных забойстваў
- Пахаваныя ў пантэоне Камітаса
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Арменіі
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Армянскай ССР
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Першыя сакратары ЦК КП Арменіі