Татул Крпеян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Татул Крпеян
Дата нараджэння 21 красавіка 1965(1965-04-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1991(1991-04-30) (26 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Армія абароны Нагорна-Карабахскай Рэспублікі[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Нацыянальны Герой Арменіі

Тату́л Крпея́н (арм.: Թաթուլ Կրպեյան) (21 красавіка 196530 красавіка 1991) — Нацыянальны Герой Арменіі, камандзір самаабароны Геташэнскага падраёна ў 1990-1991 гг, удзельнік Карабахскай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З верасня 1990 года па май 1991 года быў камандзірам самаабароны армянанаселеных сёл Паўночнага Карабаха Геташэн і Мартунашэн. У той жа час ён выкладаў гісторыю і геаграфію ў дзвюх школах Геташэна.

Нарадзіўся 21 красавіка 1965 года ў сяле Арэг Талінскага падраёна вобласці Арагацотн Армянскай ССР. У наш час роднае сяло Татула Крпеяна ў памяць пра яго носіць яго імя — Татул. У 1982 годзе з адрозненнем скончыў сярэднюю школу. Па сканчэнню службы ў шэрагах Савецкай Арміі ў 1987 годзе паступіў на факультэт гісторыі Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ЕДУ).

Татул Крпеян загінуў 30 красавіка 1991 года ў сяле Геташэн, баронячы грамадзянскае насельніцтва падчас аперацыі «Кольца». Пахаваны ў сяле Татул (Арэг).

У 1993 годзе выйшла ў святло складанка вершаў Татула Крпеяна — «Татул». 20 верасня 1996 года загадам Прэзідэнта Рэспублікі Арменія, пасмяротна, Татул Крпеян быў ганараваны званні «Нацыянальны Герой Рэспублікі Арменія» і ўзнагароджаны ордэнам «Радзіма» (Айрэнік).

Зноскі

  1. Thomas De Waal. Black Garden: Armenia and Azerbaijan Through Peace and War. — NYU Press, 2004. — ISBN 0814719457, 9780814719459.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]