На страже
«На страже» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
«На варце Кастрычніка» |
Тып | газета |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Сачак Яўген Сяргеевіч |
Заснавана | 12 лістапада 1931 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | штотыднёвік |
Аб’ём | 8-16 аркушаў |
Галоўны офіс | 220036, г. Мінск, ул. К. Лібкнехта, 57 (5 паверх), nastrage@mail.belpak.by |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | mvd.gov.by/ru/page/rup-o… |
«На страже» (бел.: «На варце») — ведамасная газета Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Подпіс усіх супрацоўнікаў міліцыі на газету абавязковы.
Першы нумар адзінага перыядычнага міліцэйскага выдання Беларусі савецкага часу – газеты «На варце Кастрычніка» (на той час – органа палітаддзела Галоўнага кіраўніцтва рабоча-сялянскай міліцыі пры СНК БССР) убачыў свет 12 лістапада 1931 г. Нумар выйшаў на беларускай мове на чатырох палосах накладам у 1,5 тыс. асобнікаў і быў прысвечны 14-й гадавіне савецкай міліцыі. Адказным рэдактарам першага нумара «На варце Кастрычніка» быў Гольдберг.
Газета выдавалася з перапынкамі ў 1942 – 1944 гг. і 1970 – 1977 гг. пад сваёй першай назвай на беларускай мове, але з 1945 г., пачынаючы з нумара ад 7 лістапада (№ 15), стала друкавацца пад рускамоўнай назвай «На страже Октября». З 3 ліпеня 1992 г. выходзіць пад назвай «На страже».
У розны час у газеце працавалі: заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000), галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» (1995—2018) Павел Якубовіч, беларускі паэт і публіцыст, лаўрэат прэміі БСЖ «Залатое пяро» (2017) Уладзімір Барысенка, беларускі журналіст і літаратар, галоўны рэдактар газеты «Наша Ніва» (1991—2000), лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру (1998) Сяргей Дубавец.
Галоўныя рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Лук’янавіч Жыркоў (верасень 1935—верасень 1939)
- Ганна Фёдараўна Шмытава (1946—1960)
- Іван Каленікавіч Дубавец (1961—1969)
- Генадзь Іванавіч Іваноў (1969—1970)
- Віктар Раманавіч Данілкін (студзень—кастрычнік 1978)
- Сяргей Леанідавіч Шахновіч (1978—кастрычнік 1994)
- Аляксандр Паўлавіч Дацій (1994—1999)
- Міхаіл Васільевіч Розум (1999—2001)
- Андрэй Давідавіч Бас (2001—2003)
- Сяргей Уладзіміравіч Хрыпач (ліпень 2003—2009)
- Аляксандр Баляслававіч Траяноўскі (2009—2015)
- Наталля Сяргееўна Гарына (чэрвень 2016—травень 2019)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1981 год – Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
- 2006 год — пераможца ІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» у намінацыі «Лепшая галіновая газета».
- 2017 год – пераможца ХІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [1] Архівавана 6 снежня 2019. (руск.)
- Кур’яновіч, Ю. Фёдар Жыркоў: невядомы вядомы рэдактар «На варце кастрычніка» / Юры Кур’яновіч // На страже. – 2019. – 15 ноября (№ 46 / 7498). – С. 16, 17.
- https://www.belta.by/society/view/gran-pri-hiii-natsionalnogo-konkursa-pechatnyh-smi-zolotaja-litera-udostoen-proekt-gazety-respublika-246080-2017/