Павел Ізотавіч Якубовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Ізотавіч Якубовіч
Pavel Yakubovich.jpg
Род дзейнасці:

журналіст, рэдактар

Дата нараджэння:

23 верасня 1946(1946-09-23) (71 год)

Месца нараджэння:

Унеча, Унецкі раён[d], Бранская вобласць, РСФСР, СССР

Грамадзянства:

Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь

Альма-матар:

Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча МУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага[d]
Інстытут журналістыкі БДУ

Партыя:

КПСС

Узнагароды і прэміі:
ордэн Айчыны Ордэн Пашаны ордэн Францыска Скарыны Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь
Commons-logo.svg Павел Ізотавіч Якубовіч на Вікісховішчы

Павел Ізотавіч Якубовіч (нар. 23 верасня 1946, Унеча, Бранская вобласць, РСФСР; псеўданімы Павел Старадуб, Ксенафонт Суперфасфатаў і інш.) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» (1995—2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага (1975 г.) і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973 г.).

Атрымаў вядомасць у савецкі час сваімі фельетонамі і спартыўнымі рэпартажамі, потым перайшоў на палітычныя тэмы. Працаваў загадчыкам аддзела ў газеце «Знамя юности» (1977–1987), рэдактарам аддзела ў часопісе «Крыніца» (1987–1988), аглядальнікам у «Народнай газеце» (1988–1994), першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия» (1994–1995).

Узначальваў экспертную групу аб умовах доступу апазіцыі да дзяржаўных СМІ, які бясплённа вёўся да лютага 2000 г.[1]. 31 снежня 2006 г. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні Паўлу Якубовічу прэміі «За духоўнае адраджэнне».

Увосень 2007 года П. Якубовіч выконваў місію спецпасланніка прэзідэнта РБ. У Ізраілі ён правёў серыю сустрэч з ізраільскімі чыноўнікамі і журналістамі, спрабуючы ўрэгуляваць канфлікт, выкліканы заявамі Аляксандра Лукашэнкі наконт Бабруйска як былога яўрэйскага горада, ператворанага яго жыхарамі ў «свінушнік», і да т. п. Паводле П. Якубовіча, ён сустракаўся з прэзідэнтам Ізраіля Ш. Перэсам і ўзяў у яго інтэрв'ю, якое мусіла з'явіцца ў «бліжэйшых нумарах» «Советской Белоруссии»[2]. Аднак гэтае інтэрв'ю не з'явілася і на 10 гадоў пазней[3][4].

Пасля аднаго з фельетонаў «Ксенафонта Суперфасфатава» ў «Советской Белоруссии» (06.03.2009; як выявілася пазней[5], пад псеўданімам «Суперфасфатаў» хаваўся сам галоўны рэдактар) скончыла жыццё самагубствам салігорская праваабаронца Яна Палякова, зганьбаваная ў фельетоне. П. Якубовіч лічыць яе суіцыд «трагічным, жахлівым супадзеннем», і сцвярджае, што невінаваты: «у мяне нават даведка ёсць»[5].

3 студзеня 2011 г. А. Лукашэнка прызначыў П. Якубовіча членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

У сярэдзіне 2010-х гадоў быў уключаны ў «Савет абшчыны»[7] (кіроўны орган Саюза беларускіх яўрэйскіх аб'яднанняў і абшчын) і застаецца ў ім па стане на 7 лютага 2018 г.[8]. Уключэнне П. Якубовіча ў кіраўніцтва названага Саюза выклікала крытыку з боку яўрэйскіх актывістаў[7][4].

6 лютага 2018 г. А. Лукашэнка адхіліў П. Якубовіча з пасады галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия»[9].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Міжнародная журналісцкая прэмія «Залатое пяро» за абарону дэмакратыі (прысуджана за матэрыялы, апублікаваныя падчас жнівеньскага путчу 1991 г.);
  • Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000);
  • ордэн Пашаны (2002);
  • ордэн Францыска Скарыны (2007);
  • ордэн Айчыны ІІІ cтупені (2011);
  • Ганаровы прафесар Інстытута журналістыкі БДУ (2011).

Зноскі

  1. Ляховіч, А. Сыстэма ўлады і сыстэма апазыцыі пасьля альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў 1999 году / Андрэй Ляховіч // Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.). 2-е выд., папр. і дап. – Беласток – Вільня: Беларускае гістарычнае таварыства – Інстытут беларусістыкі, 2011. – 1228 с.: іл. – С. 176 – 184. – ISBN 80-86961-16-8.
  2. https://www.sb.by/articles/p-i-yakubovich-vstretilsya-s-prezidentom-izrailya.html
  3. http://belisrael.info/?p=9337
  4. 4,0 4,1 http://belisrael.info/?p=13674
  5. 5,0 5,1 https://news.tut.by/society/580015.html
  6. https://news.tut.by/politics/210393.html
  7. 7,0 7,1 http://belisrael.info/?p=3891
  8. http://евреи.бел/o-nas.html
  9. Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)