Перайсці да зместу

Новыя Хракавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Новыя Хракавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
65 чалавек (2004)
СААТА
3203874134
Новыя Хракавічы (Беларусь)
Новыя Хракавічы
Новыя Хракавічы
Новыя Хракавічы (Гомельская вобласць)
Новыя Хракавічы
Новыя Хракавічы

Но́выя Хракаві́чы[1] (трансліт.: Novyja Chrakavičy, руск.: Новые Храковичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Скасавана 28 кастрычніка 2014 года (далучана да вёскі Старыя Хракавічы)[2].

За 16 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель).

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з блізкай да шыротнай, амаль просталінейнай вуліцы з завулкамі, забудаванай двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Заснавана ў 2-й палове XIX стагоддзя, калі перасяленцы з вёска Хракавічы заснавалі тут вёску Новыя Хракавічы, а сяло Хракавічы стала звацца Старыя Хракавічы. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Дняпровец», працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгасу імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Рудня-Жураўлёва).

Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета[3], да 1 снежня 2009 года — у склад Хракавіцкага сельсавета[4], пасля — зноў у складзе Чамярыскага сельсавета.

  • 2004 год — 40 гаспадарак, 65 жыхароў.
  • 1897 год — 63 двары, 347 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 382 жыхара.
  • 1930 год — 105 двароў, 473 жыхара.
  • 1959 год — 412 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 40 гаспадарак, 65 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Но́выя Храко́вічы
  2. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 28 октября 2014 г. № 21 Об упразднении деревни Новые Храковичи Брагинского района
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области