Новы Макрэц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Новы Макрэц
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
31 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Аўтамабільны код
3
Новы Макрэц на карце Беларусі ±
Новы Макрэц (Беларусь)
Новы Макрэц
Новы Макрэц (Гомельская вобласць)
Новы Макрэц

Но́вы Макрэ́ц[1] (трансліт.: Novy Makrec, руск.: Новый Мокрец) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 9 км на ўсход ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Брагін — Лоеў.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з захаду далучаюцца 2 кароткія прасталінейныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ручаеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні У канцы XIX стагоддзя дзейнічала школа граматы.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Новамакрэцкага сельсавета Лоеўскога, з 4 жніўня 1929 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930 год — 62 двары, 321 жыхар.
  • 1959 год — 364 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар.
  • 2006 год — 20 гаспадарак, 32 чалавекі, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 13 — у працаздольным і 18 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]