Нут (род раслін)
Выгляд
Нут | |||||||||||||||||||
Нут культурны, або бараноў гарох (Cicer arietinum) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Cicer L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Нут[1] (Cicer) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Больш за 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Усходняй Афрыцы. Трапляюцца на камяністых месцах на горных лугах, утвараюць характэрныя для мясцовай расліннасці фітацэнозы. Культывуюць нут культурны, або бараноў гарох (Cicer arietinum), які інтрадукцаваны ў Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Нут культурны — адналетнік вышынёй да 80 см з вертыкальнымі або ўзыхлднымі парасткамі, густа апушанымі залозістымі валаскамі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя, дробныя, чырвоныя, ружовыя або белыя. Плод — боб. Насенне мае да 30 % бялку, да 60 % вугляводаў, да 7 % тлушчу. Харчовая (гатуюць крупу, муку, кандытарскія вырабы), кармавая расліна.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маўрышчаў В. В. Нут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 390—391. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нут // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Нут, бараний горох, пузырник / Ливанов К. В. // Т. 18. Никко — Отолиты. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — С. 154. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нут — род Cicer: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)