Грыгорый Палама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грыгорый Палама
Gregor Palamas by North Greece anonym (15th c., Pushkin museum).jpg
Абраз 70—80-х гг. XIV стагоддзя
Дата нараджэння

1296[1][2][3][4][5][6][7][8]

Месца нараджэння

Канстанцінопаль, Візантыя[9]

Дата смерці

14 лістапада 1359

Месца смерці

Салонікі, Візантыя[9]

Шануецца:

у Праваслаўнай царкве

Кананізаваны:

у 1368 годзе

У ліку:

свяціцеляў

Галоўная святыня:

мошчы ў Салоніках

Дзень памяці:

14 лістапада і другая нядзеля Вялікага паста

Грыгорый Палама (грэч.: Gregorios Palamas; 1296, Канстанцінопаль — 14 лістапада 1359, Салонікі) — візантыйскі багаслоў і царкоўны дзеяч, прылічаны да святых праваслаўнай царквой (1368).

Грыгорый Палама быў прыхільнікам і сістэматызатарам містычнага вучэння ісіхазма, якому даў філасофскае афармленне. У палеміцы з прадстаўнікамі тэалагічнага рацыяналізму (Варлаам Калабрыйскі, Грыгорый Акіндзін, Нікіфар Грыгара) адстойваў тэзіс, паводле якога аскет-ісіхаст у стане экстазу непасрэдна ўспрымае нятворанае і нярэчыўнае выпраменьванне бога (т.зв. «Фаворскае святло», якое, паводле Евангелля, бачылі апосталы на гары Фавор). Адмяжоўваючыся ад пантэізму, развіў у духу ідэалістычнай дыялектыкі Арыстоцеля вучэнне пра адрозненне сутнасці бога і яго «энергій», або самапраяўленняў: сутнасць знаходзіцца ў сабе і недаступная, «энергіі» праймаюць свет і пераходзяць на чалавека, але такім спосабам, што «прастата́» і непадзельнасць бажаства пры гэтым не парушаюцца і адзінства сутнасці застаецца адзінствам у шматвобразнасці «энергій». Пасля доўгай барацьбы гэтае вучэнне было ў 1351 г. прызнана афіцыйнай дактрынай візантыйскай царквы. Антрапалогія Грыгорыя Паламы, падпарадкаваная практычным мэтам аскетычнай працы над сабою, уключае складаныя псіхалагічныя назіранні. Ідэал Грыгорыя Паламы — такое «прасвятленне» духу, якое распаўсюдзілася бы і на цела: паводле яго поглядаў, чалавечы дух богападобны менавіта ў сілу сваёй здольнасці «жыватварыць» цела, у адрозненне ад бесцялеснага духу анёлаў. Грыгорый Палама аказаў моцны ўплыў на традыцыю позневізантыйскай містыкі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

(некаторыя творы)

  • Patrologia cursus completas, series graeca, accur. J. P. Migne. t. 150, P., 1865 (руск.пер.: Три творения. Новгород, 1895);
  • Памятники византийской литературы 9—14 вв., М., 1969. С. 366—374.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11854182X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Gregory Palamas // National Library of Australia — 1960. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Swartz A. Gregory Palamas // Open Library — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Gregory Palamas // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Gregorios Palamas // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. GRÉGOIRE PALAMAS // Encyclopædia Universalis Encyclopædia Britannica Inc.. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Gregorius Palamas // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Saint Gregory Palamas // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  9. 9,0 9,1 Григорий Палама // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Меуendorff J. Saint Grégoire Palamas et la mystique orthodoxe, P., 1959;
  • Кривошеин В. Аскетическое и богословское учение св. Григория Паламы // Seminarium Kondakovianum VIII. Praha, 1936, s. 99—154.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Пераходзячыя святы