Нінэль Аляксандраўна Ткачэнка
Нінэль Аляксандраўна Ткачэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 2007 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, спявачка, рэжысёр |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | опера |
Узнагароды |
Нінэль Аляксандраўна Ткачэнка (укр.: Нінель Олександрівна Ткаченко; 21 лістапада 1928, Харкаў, УССР — 26 верасня 2007, Масква, Расія) — савецкая, украінская, беларуская і расійская оперная спявачка (сапрана), рэжысёр-пастаноўшчык. Народная артыстка СССР (1964).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 21 лістапада 1928 года ў Харкаве.
У 1958 годзе скончыла Харкаўскую кансерваторыю па класе спеву ў Т. Я. Веске.
З 1958 года спявала ў Опернай студіі Кіеўскай кансерваторыі.
У 1960—1962 гадах была салісткай Львоўскага, у 1962—1968 гадах — Беларускага, а ў 1968—1980 гадах — Адэскага тэатраў оперы і балета.
З 1982 года была салісткай і мастацкім кіраўніком Маскоўскай філармоніі.
Спявала ў Вялікім тэатры (Ліза ў «Пікавай даме» П. І. Чайкоўскага, Яраслаўна ў «Князе Ігары» А. П. Барадзіна, Аіда ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі, Тоска ў аднайменнай оперы Дж. Пучыні).
Выступала як камерная спявачка. У яе шырокім канцэртным рэпертуары прадстаўлены оперныя арыі, рамансы і народныя песні, якія нячаста выконваюцца. Зрабіла мноства памятных запісаў, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» Усесаюзнага радыё.
Гастралявала за мяжой. У 1976 годзе выканала партыю Абігайль у оперы «Набука» Дж. Вердзі на Міжнародным фестывалі опернага мастацтва ў Сегедзе (Венгрыя).
З 1991 па 2003 год — мастацкі кіраўнік, рэжысёр-пастаноўшчык і кіраўнік вакальнай майстэрні Канцэртнага аб’яднання Маскоўскай філармоніі[2].
З 2002 па 2007 год — мастацкі кіраўнік дзяржаўнага ансамбля салістаў «АРос» («Масканцэрт»).
Абіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Памерла 26 верасня 2007 года ў Маскве[3]. Пахавана ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Народная артыстка СССР (1964),
- ордэн Пашаны (1999),
- ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені,
- Памятны знак «Залаты Апалон» Фонду імя П. І. Чайкоўскага.
Зноскі
- ↑ а б Ткаченко Нинель Александровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Скончалась оперная певица Нинель Ткаченко
- ↑ Ушла из жизни оперная певица Нинель Ткаченко
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаве
- Памерлі 26 верасня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Сапрана
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Народныя артысты СССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Спевакі і спявачкі Расіі
- Спевакі і спявачкі Украіны
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Оперныя спевакі і спявачкі Украіны
- Оперныя спевакі і спявачкі Расіі
- Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Акадэмічныя музыканты СССР
- Акадэмічныя музыканты Расіі
- Постаці Вялікага тэатра
- Выканаўцы народных песень