Ніпмук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніпмук
Nipamaug
Kristen Wyman.jpg
Агульная колькасць 1400
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова ніпмук
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы моэган, мантаўкет, пеквот, вангунк

Ніпмук (саманазва: Nipamaug, літаральна «людзі прэснай вады») — індзейскі народ, карэнныя насельнікі ўсходу ЗША. Агульная колькасць — каля 1400 чалавек.

У пачатку XVII ст. ніпмук насялялі цэнтральнае плато Масачусетса, суседніх раёнаў Род-Айленда і Канектыкута. Агульная колькасць невядома, паколькі яны былі падпарадкаваны пеквот і да 1637 г. не ўзгадваліся як самастойнае племя. Жылі ўздоўж рэк і азёр, займаліся земляробствам.

Пасля разгрому пеквот трапілі ў фактычную залежнасць ад англійскіх каланістаў, якія скуплялі іх найбольш урадлівыя землі. Пасля 1650 г. пурытанскія місіянеры заснавалі для ніпмук 12 так званых «малельных вёсак», дзе разам з хрысціянствам навязваўся еўрапейскі лад жыцця. Ніпмук удзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці сярод іншых алганкінскіх народаў Новай Англіі. Аднак падчас вайны караля Філіпа частка воінаў на чале правадыра Сэма выступіла супраць англічан. У 1675 г. яны нападалі на Брукфілд і Дэрфілд. Пасля заканчэння вайны англічане працягвалі пераследваць саюзнікаў караля Філіпа, забівалі іх або ператваралі ў рабоў і высылалі ў Вест-Індыю. Выжылыя гуртаваліся вакол малельных вёсак і нават захоўвалі самакіраванне.

Пасля абвяшчэння незалежнасці ЗША індзейскае насельніцтва былых маленьных вёсак трапіла пад апеку Садружнасці Масачусетс. Нашчадкі ніпмук апынуліся ў 2 рэзервацыях Чаўбунагунгамаўг (каля 1 га) і Хасанамесіт (1,82 га). З 1930-х гг. сярод іх развіваецца рух за вяртанне нацыянальных традыцый. У 1980 г. ніпмук Хасанамесіт узялі назву нацыі Ніпмук і распачалі працэс федэральнага прызнання. У 2004 г. ён быў фактычна перарваны. У нашы дні аўтаноміі абедзьвюх рэзервацый ніпмук прызнаюцца толькі Садружнасцю Масачусетс.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]