Перайсці да зместу

Надзея Іванаўна Галоўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. І. Галоўчанка)
Надзея Іванаўна Галоўчанка
Фатаграфія
Надзея Галоўчанка. «Аутапартрэт» 1950
Дата нараджэння 17 (30) верасня 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1990(1990-07-05) (84 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці мастачка, акварэліст, графік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Член у

Надзея Іванаўна Галоўчанка (17 (30) верасня 1905, Керч — 5 ліпеня 1990, Мінск) — беларуская мастачка, графік, педагог.

Першапачатковую прафесійную адукацыю атрымала ў 19281932 гадах у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме. У 1940 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава.

Выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1949—1960). Сярод вучняў: Арлен Кашкурэвіч[1], Уладзімір Уродніч, Валянцін Пакаташкін, Міхась Рагалевіч і інш[2].

Сябра Саюз мастакоў БССР з 1949 года.

З 1932 года ўдзельнічала ў мастацкіх выстаўках.

Працавала пераважна ў галіне акварэлі, а таксама ў станковай графіцы (літаграфіі і лінагравюры), аўтар серыі партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, перадавікоў вытворчасці, лірычных пейзажаў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, НЦСМ РБ, ДМГБЛ і іншых калекцыях.

Вядомыя творы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «Стваральнік энцыклапедыі беларускага жыцця». У гонар 90-годдзя народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.
  2. Михась Рогалевич (1932—2010). Песнь жизни Архівавана 9 ліпеня 2021. (руск.)
  3. Графічны аркуш «Писательница Эди Огнецвет»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2021. Праверана 7 снежня 2019.
  4. Партрэт ветэрана С. І. Карнеева(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2019. Праверана 7 снежня 2019.