Наталля Геніеўна Карманава
Наталля Геніеўна Карманава | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Геній Яўгенавіч Карманаў[d] |
Маці | Людміла Аляксееўна Карманава |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Наталля Геніеўна Карманава (нар. 12 чэрвеня 1975, г. Гомель) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і архітэктараў Генія Яўгенавіча (1928—2007) і Людмілы Аляксееўны (1940—2024) Карманавых[1]. Скончыла ў 1998 годзе архітэктурны факультэт БДПА, у 2001 годзе аспірантуру ў БелДУТ. У 1998—2005 гадах архітэктар інстытута «Гомельграмадзянпраект»; у 2005—2006 гадах вядучы архітэктар ЗАТ «Сіці-Арх» у Маскве (Расія), у 2006—2009 гадах вядучы архітэктар ДУП МНДІП «Маспраект-4» ; з 2009 года вядучы архітэктар, галоўны спецыяліст, галоўны архітэктар праектаў ТДА «ЦэнтрБудПраект» у Гомелі.
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Рэалізаваныя аб’екты (пабудовы і інтэр’еры): рэканструкцыя вяслярнай базы «Воднік» на набярэжнай р. Сож у Гомелі; фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у Жлобіне (у аўтарскім калектыве); гіпермаркет «ГІПА» па вул. Косарава (у аўтарскім калектыве); офіс з магазінам па вул. Барыкіна; інтэр’ер і фасад аддзялення Беларусбанка па пр. Леніна, 4 — усе ў Гомелі; інтэр’еры банка «БелВЭБ» па вул. Сацыялістычнай у Бабруйску; інтэр’ер салона «NeoStudio»; інтэр’ер рэстарана «Турыст», Зялёная зала — усе ў Гомелі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае дыплом лаўрэата V Нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2003) за аб’ект «Рэканструкцыя вяслярнай базы „Воднік“ у г. Гомелі».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карманова Наталья Гениевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя