Перайсці да зместу

Ордэн Пашаны (Беларусь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн Пашаны
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Ордэн Пашаны
Краіна  Беларусь
Тып ордэн
Каму ўручаецца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў
Дата заснавання 13 снежня 1995
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 24 снежня 1997
Колькасць 914
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Дружбы народаў
Малодшая Ордэн Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн Пашаны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.

Апісанне

Ордэн Пашаны мае форму акруглага пазалочанага васьмігранніка, на які накладаецца чатырохканцовая сярэбраная зорка з рэльефнай выявай мужчыны і жанчыны ў цэнтры, якія трымаюць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сноп пшаніцы. Сцяг пакрыты эмаллю чырвонага, зялёнага і белага колеру. У ніжняй частцы ордэна — блакітная эмалевая стужка, якая падтрымлівае лаўровыя і дубовыя галінкі, што абрамляюць ордэн. Вышыня ордэна — 50 мм, шырыня — 46 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай жоўтага колеру з падоўжнай палоскай зялёнага колеру пасярэдзіне і па адной падоўжнай палосцы чырвонага колеру па краях.

Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.

Статут

Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца грамадзяне:

  • за вялікія дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай і іншай дзейнасці;
  • за высокія вытворчыя паказчыкі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, сувязі, гандлі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўванні насельніцтва, на транспарце і ў іншых галінах працоўнай дзейнасці;
  • за значныя поспехі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, навучанні, выхаванні дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўцы іх да працы;
  • за дасягненне высокай прадукцыйнасці працы, паляпшэнне якасці прадукцыі, зніжэнне матэрыяльных і працоўных выдаткаў на яе выраб;
  • за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;
  • за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць;
  • за заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных, культурных і іншых сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі.

Ордэн Пашаны носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За асабістую мужнасць».