Запыт ордара на арышт лідараў Ізраіля і ХАМАС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

20 мая 2024 года Генеральны пракурор МУС Карым Хан запытаў Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе выдаць ордар на арышт прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, міністра абароны Ізраіля Ёва Галанта і трох лідараў ХАМАС: Ях’я Сінвара, Мухамада Дэйфа і Ісмаіла Ханіі[1].

Карым Хан абвінаваціў лідараў ХАМАС у тым, што тыя нясуць адказнасць за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці — забойствы, захоп закладнікаў, акты сексуальнага гвалту, катаванні. Генпракурор падкрэсліў, што гэтыя злачынствы былі часткай шырокамаштабных і сістэматычных нападаў на грамадзянскае насельніцтва Ізраіля з боку ХАМАС і іншых палесцінскіх узброеных груповак[2].

Прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і міністра абароны Ёва Галанта генеральны пракурор абвінаваціў у ваенных злачынствах і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненых на палесцінскіх тэрыторыях ізраільскай арміяй, у ліку якіх галадамор мірнага насельніцтва ў якасці метаду вядзення вайны і наўмысныя напады на цывільных асоб[2].

Навіна пра намер Хана атрымаць ордар на арышты лідараў Ізраіля і ХАМАС выклікала шырокі рэзананс у свеце[3]. Многія лідары заходніх краін былі абураныя дзеяннямі генпракурора МКС, у прыватнасці прапанову выдачы ордара на арышт кіраўніцтва Ізраіля асудзіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн[4]. Аднак шэраг іншых дзяржаў, уключаючы Францыю, Бельгію і Ірландыю ўхвалілі ініцыятыву[5].

Улады Ізраіля рэзка раскрытыкавалі абвінавачванні ад МКС[6][4]. Нетаньяху заявіў, што генпракурор «падрывае права любой дэмакратыі на самаабарону ад тэрарыстычных арганізацый і агрэсараў», а таксама абвінаваціў Хана ў антысемітызму[7]. Пры гэтым прэм’ер заявіў, што гэта не перашкодзіць Ізраілю знішчыць ХАМАС[4]. МЗС краіны назвала ініцыятыву «гістарычнай ганьбай»[7].

З асуджэннем ініцыятывы пракурора выступілі і ў ХАМАС, дзе заявілі, што групоўка «рашуча асуджае спробы пракурора Міжнароднага крымінальнага суда прыраўняць ахвяру да кату, выдаўшы ордара на арышт шэрагу лідараў палесцінскага супраціву»[6].

CNN адзначала, што ўпершыню МКС пачаў працэс пераследу лідара дзяржавы-саюзніка ЗША[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Прокурор Международного уголовного суда потребовал выдать ордер на арест Биньямина Нетаниягу и трех лидеров ХАМАС (руск.). Meduza (20 мая 2024).
  2. а б Прокурор МУС запросил ордер на арест Нетаньяху и глав ХАМАС (руск.). Deutsche Welle (20 мая 2024).
  3. Міжнародний кримінальний суд просять видати ордери на арешт лідерів Ізраїлю і ХАМАС. Це означає, що вони однакові злочинці? Ні. Пояснюємо коротко (укр.). Бабель (21 мая 2024).
  4. а б в Прокурор Международного уголовного суда потребовал выдачи ордеров на арест Биньямина Нетаниягу и лидеров ХАМАС. Все возмущены сравнением Израиля с террористами. В США заговорили о санкциях против суда (руск.). Meduza (21 мая 2024).
  5. Запрос в МУС об ордере на арест Нетаньяху: реакция в мире (руск.). Euronews (21 мая 2024).
  6. а б Израиль критикует запрос в МУС ордера на арест Нетаньяху (руск.). Deutsche Welle (20 мая 2024).
  7. а б Прокурор МУС запросил ордер на арест Нетаньяху и лидеров ХАМАС. Нетаньяху обвинил его в антисемитизме (руск.). Deutsche Welle (20 мая 2024).
  8. МУС запросил ордер на арест Нетаньяху (руск.). Trtrussian.com (20 мая 2024).