Оскар Марыя Граф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар Марыя Граф
ням.: Oskar Maria Graf
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 ліпеня 1894(1894-07-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1967(1967-06-28)[5][1][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, журналіст, раманіст, выдавец
Грамадская дзейнасць
Член у
oskarmariagraf.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оскар Марыя Граф (ням.: Oskar Maria Graf; 22 ліпеня 1894, Берг (ам-Штарнбергер-Зее), Германія —28 чэрвеня 1967, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецкі баварскі празаік.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў простай сям’і, бацька будучага пісьменніка быў пекар, маці — сялянка. У Мюнхене А. М. Граф вывучаў адначасова і пякарную справу, і літаратуру. У гады Першай сусветнай вайны паказаў сябе пацыфістам. Пасля 1918 года — актыўны прыхільнік Баварскай савецкай рэспублікі. Усё жыццё прытрымліваўся левых, сацыялістычных перакананняў. З прыходам нацыстаў да ўлады ў Германіі ў 1933 годзе ўсе кнігі Графа, акрамя «Wunderbare Menschen» і «Kalendergeschichten», былі спалены. Абураны тым, што не ўсе яго кнігі ўвайшлі ў спіс для спалення, ён звярнуўся да нацысцкіх уладаў Германіі з адкрытым лістом, азагалоўленым «Спаліце мяне», у якім гаварылася: «Я не заслужыў такой ганьбы! Усім сваім жыццём і ўсімі сваімі творамі я набыў права патрабаваць, каб мае кнігі былі адданыя чыстаму полымю вогнішча, а не патрапілі ў крывавыя рукі і сапсаваныя мазгі карычневай банды забойцаў». Пасля гэтага ён імігрыраваў у Вену, затым у Брно, адкуль у лютым 1934 года пераязджае ў Прагу. У тым жа годзе ён прысутнічае на Першым Усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў. У 1938 годзе праз Нідэрланды ён перабіраецца ў ЗША і селіцца ў Нью-Ёрку.

У сваіх апавяданнях — «Баварскі Дэкамерон» (Bayerisches Dekameron, 1927), «Каляндарныя гісторыі» (Kalendergeschichten, 1929), і ў раманах «Жорсткае дзеянне» (Der harte Handel, 1935), «Падзенне» (Der Abgrund, 19) «Антон Зіцінгер» (Anton Sittinger, 1937) А. М. Граф паказаў сябе адным з найталенавітых баварскіх празаікаў XX стагоддзя. Яго аўтабіяграфічныя сачыненні: «Мы — палонныя» (Wir sind Gefangene, 1920), з працягам «Выдатныя людзі» (Wunderbare Menschen, 1928), і лірычная манаграфія «Жыццё маёй маці» (Das Leben meiner Mutter, на англ. — 194) на ням. — 1947) забяспечылі «баварцу ў Нью-Ёрку» ў нямецкай літаратуры славу арыгінальнага і выдатнага апавядальніка.

Зноскі

  1. а б Oskar Maria Graf // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oskar Maria Graf // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Граф Оскар Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Schumann T. B. Und zum Schluß ein Loch in der Erde: Über den „Provinzschriftsteller“ Oskar Maria Graf (1894–1967) // Asphaltliteratur: 45 Aufsätze und Hinweise zu im Dritten Reich verfemten und verfolgten AutorenWest-Berlin: Verlag Klaus Guhl, 1983. — S. 84. — 3 с. — ISBN 978-3-88220-152-9
  5. Граф Оскар Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.