Ота фон Эміх
Ота фон Эміх | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Otto von Emmich | ||||||
Дата нараджэння | 4 жніўня 1848[1] | |||||
Месца нараджэння | ||||||
Дата смерці | 22 снежня 1915[1] (67 гадоў) | |||||
Месца смерці | ||||||
Месца пахавання | ||||||
Грамадзянства | ||||||
Прыналежнасць | Германская імперыя | |||||
Род войскаў | Пяхота | |||||
Гады службы | 1866 — 1915 | |||||
Званне | ||||||
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна | |||||
Узнагароды і званні |
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ота фон Эміх (ням.: Otto von Emmich; 4 жніўня 1848, Міндэн — 22 снежня 1915, Гановер) — германскі ваенны дзеяч, генерал пяхоты.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Міндэне ў 1848 годзе, у 1866 годзе паступіў на службу ў армію, у 55-ы пяхотны полк. Удзельнічаў у франка-прускай вайне. З 1872 года ад’ютант розных пяхотных падраздзяленняў. У 1897 годзе прызначаны камандзірам 114-га пяхотнага палка, у 1905 годзе камандзір 10-й пяхотнай дывізіі. У 1909 годзе з’яўляўся камандзірам 10-га армейскага корпуса, з якім уступіў у Першую сусветную вайну. Пасля пачатку баявых дзеянняў Эміх узначаліў зводны атрад нямецкіх войскаў (Мааская армія), якая штурмавала бельгійскую крэпасць Льеж. Пасля ўзяцця горада, першым з германскіх генералаў быў удастоены ўзнагароды Pour le Mérite падчас Першай сусветнай вайны. У пачатку 1915 года корпус Эміха быў перакінуты на Усходні фронт і ўвайшоў у склад 11-й арміі. Эміх прыняў удзел у паспяховай аперацыі па прарыву рускага фронту ў Горліцы. Актыўны ўдзельнік Люблін-Холмскай бітвы ў ліпені 1915 года[2].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
Зноскі
- ↑ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 4 ліпеня 2022.
- ↑ Люблин-Холмская битва 1915 г. Ч. 4. Роковой прорыв . btgv.ru. Праверана 26 кастрычніка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Дэтмальд
- Памерлі 22 снежня
- Памерлі ў 1915 годзе
- Памерлі ў Гановеры
- Пахаваныя ў Гановеры
- Генералы пяхоты (Германія)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
- Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
- Асобы
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Германія)
- Удзельнікі франка-прускай вайны