Павел Ігаравіч Баскакаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Баскакаў
Поўнае імя Павел Ігаравіч Баскакаў
Нарадзіўся 28 лістапада 1991(1991-11-28)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Кронан
Маладзёжныя клубы
Беларусь Фартуна (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2010   Беларусь Камунальнік (Слонім) 25 (1)
2011   Беларусь Віцебск 5 (0)
2011   Беларусь Камунальнік (Слонім) 13 (1)
2012—2014 Беларусь Смаргонь 67 (7)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 5 (0)
2016 Беларусь Прамень (Мінск) 19 (3)
2017 Беларусь Узда 5 (0)
2018—2019 Беларусь НФК (Мінск) 45 (11)
2020 Беларусь Хваля (Пінск) 11 (1)
2021— Беларусь Кронан (Стоўбцы)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2021.

Павел Баскакаў (нар. 28 лістапада 1991) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», пазней трапіў у склад барысаўскага БАТЭ, дзе гуляў за дубль. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў слонімскім «Камунальніку», а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе «Віцебска». У верасні 2011 года пакінуў віцебскі клуб і зноў апынуўся ў «Камунальніку».

Пачынаючы з сезона 2012 стаў выступаць у Першай лізе за «Смаргонь». Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў аснове. У сезоне 2014 ужо быў адным з найлепшых у складзе смаргонцаў, прыняў удзел у 29 матчах чэмпіянату з 30 і дапамог «Смаргоні» заняць высокае чацвёртае месца.

У лютым 2015 года перайшоў у «Граніт», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[2]. У складзе «Граніта» стаў выступаць за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену. У сакавіку 2016 года пакінуў Мікашэвічы[3] і далучыўся да мінскага «Промня». У пачатку 2017 года пакінуў сталічную каманду, а ўлетку далучыўся да «Узды».

У пачатку 2018 года трапіў у заяўку «Крумкачоў» на сезон 2018, які каманда пачала ў Другой лізе пасля таго, як не была дапушчана да ўдзелу ў Вышэйшай лізе. Па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[4]. У першай палове 2019 года звычайна выхадзіў у стартавым складзе, а пазней стаў у асноўным зрэдку выхадзіць на замену. У студзені 2020 года пакінуў НФК[5].

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[6]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2020.

У ліпені 2021 года далучыўся да стаўбцоўскага «Кронана».

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль БАТЭ Беларусь 25 3
2010 Д2 Камунальнік Беларусь 25 1
2011 (1) Д1 Віцебск Беларусь 5 0
2011 (2) Д3 Камунальнік Беларусь 13 1
2012 Д2 Смаргонь Беларусь 15 2
2013 Д2 Смаргонь Беларусь 23 1
2014 Д2 Смаргонь Беларусь 29 4
2015 Д1 Граніт Беларусь 5 0
2016 Д2 Прамень Беларусь 19 3
2017 (2) Д3 Узда Беларусь 5 0
2018 Д3 Крумкачы Беларусь 26 8
2019 Д2 НФК Беларусь 19 3
2020 Д2 Хваля Беларусь 11 1

Зноскі