Павел Віктаравіч Цеслюкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Цеслюкевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Віктаравіч Цеслюкевіч
Нарадзіўся 11 мая 1995(1995-05-11)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Нумар 70
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2020 Беларусь Нёман (Гродна) 31 (2)
2016   Беларусь Баранавічы 24 (3)
2017   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 30 (4)
2020—2021 Беларусь Гомель 20 (7)
2021—2023 Беларусь Дняпро (Магілёў) 68 (7)
2024— Беларусь Маладзечна
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2024.

Павел Цеслюкевіч (нар. 11 мая 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2012 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, а з 2014 года стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, хоць так і не згуляў за яе.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы», дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове, а сезон 2017 правёў у мікашэвіцкім «Граніце», адгуляўшы ў якасці іграка стартавага складу ва ўсіх 30 матчах Першай лігі.

У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з асноўнай камандай «Нёмана»[3] і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2018. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 сакавіка 2018 года ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:1), адгуляўшы першы тайм на пазіцыі левага паўабаронцы. Пазней здолеў стаць іграком асноўнага складу каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі да канца 2020 года[4]. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў асноўным складзе і дублі, а ў 2020 годзе выступаў выключна за дубль.

У ліпені 2020 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Нёманам»[5] і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе гомельскага клуба і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[7]. У Вышэйшай лізе стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў ліпені 2021 года пагадненне з клубам было разарвана[8].

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[9]. У сезоне 2021 часцей выхадзіў на замену, у сезоне 2022 у Вышэйшай лізе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[10][11]. У снежні 2023 года пакінуў «Дняпро»[12].

У студзені 2024 года далучыўся да «Маладзечна»[13].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Нёман Беларусь 3 0
2013 дубль Нёман Беларусь 30 3
2014 дубль Нёман Беларусь 31 7
2015 дубль Нёман Беларусь 23 7
2016 Д2 Баранавічы Беларусь 24 3
2017 Д2 Граніт Беларусь 30 4
2018 Д1 Нёман Беларусь 20 2
2019 Д1 Нёман Беларусь 11 0
2020 (1) дубль Нёман Беларусь 12 3
2020 (2) Д2 Гомель Беларусь 14 7
2021 (1) Д1 Гомель Беларусь 6 0
2021 (2) Д2 Дняпро Беларусь 17 5
2022 Д1 Дняпро Беларусь 29 0
2023 Д2 Дняпро Беларусь 22 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pavel Tseslyukevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/pavel_tsesliukevich/
  3. "Неман" начал подготовку с сезону-2018 (руск.). football.by (22 студзеня 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
  4. "Неман" продлил контракт с Цеслюкевичем (руск.). football.by (1 снежня 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
  5. "Неман" и Павел Цеслюкевич расторгли контракт (руск.). football.by (8 ліпеня 2020). Праверана 24 студзеня 2024.
  6. Цеслюкевич перешел в "Гомель" (руск.). football.by (9 ліпеня 2020). Праверана 24 студзеня 2024.
  7. Павел Цеслюкевич продолжит играть за "Гомель" (руск.). football.by (11 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2024.
  8. "Гомель" расторг контракт с Цеслюкевичем (руск.). football.by (15 ліпеня 2021). Праверана 24 студзеня 2024.
  9. Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками "Днепра" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 24 студзеня 2024.
  10. Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 24 студзеня 2024.
  11. Цеслюкевич остается в "Днепре" (руск.). football.by (20 студзеня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  12. "Днепр" попрощался с полузащитником, который провел в команде 2,5 года (руск.). football.by (15 снежня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  13. "Молодечно-2018" пополнил хавбек, имеющий опыт выступлений за три клуба высшей лиги (руск.). football.by (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]