Павел Віталевіч Забелін
Поўнае імя | Павел Віталевіч Забелін | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 чэрвеня 1995[1] (25 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||
Вага | 87 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Павел Забелін (нар. 30 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2011 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, стаў капітанам дубля. У 2014 годзе ўжо стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 верасня 2014 года ў матчы супраць «Дняпра», выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне.
Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Забелін, была пераведзена ў асноўны склад. 4 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Нёман» (у браму БАТЭ ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі, выніковы лік 1:2). У сезоне 2015 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Баранавічам»[2], а ў ліпені таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[3]. У складзе «Граніта» стаў іграком асновы, у матчы апошняга тура забіў гол у браму «Белшыны» ўдарам з 35 метраў, аднак гэта на дапамагло мікашэвіцкаму клубу захаваць месца ў элітным дывізіёне. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[4].
У студзені 2017 года распачаў перадсезонную падрыхтоўку з «Нёманам», з якім у лютым падпісаў новы трохгадовы кантракт[5]. Аднак, у сакавіку зноў далучыўся да «Граніта»[6]. У «Граніце» ў сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду дэбютанту Вышэйшай лігі — клубу «Смалявічы»[7], аднак ужо праз два тыдні арэнднае пагадненне было разарвана[8]. Пазней праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе, і паўабаронца вярнуўся ў «Нёман», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна за дубль, з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру дублёраў, у асноўнай камандзе правёў 9 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку Беларусі. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, у канцы сезона стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца 2020 года[9]. У сезоне 2020 замацаваўся ў асноўным складзе, забіў 7 галоў, чым дапамог гродзенцам заняць пятае месца ў чэмпіянаце.
У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[10].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Нёман | ![]() |
11 | 0 |
2012 | дубль | Нёман | ![]() |
5 | 1 |
2013 | дубль | Нёман | ![]() |
32 | 8 |
2014 | Д1 | Нёман | ![]() |
4 | 0 |
2015 | Д1 | Нёман | ![]() |
21 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Баранавічы | ![]() |
13 | 4 |
2016 (2) | Д1 | Граніт | ![]() |
14 | 1 |
2017 | Д2 | Граніт | ![]() |
30 | 12 |
2018 | Д1 | Нёман | ![]() |
9 | 0 |
2019 | Д1 | Нёман | ![]() |
17 | 0 |
2020 | Д1 | Нёман | ![]() |
28 | 7 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].
Зноскі
- ↑ Pavel Tsabelin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Барановичи" арендовали у "Немана" Павла Забелина
- ↑ Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Гранитом"
- ↑ У 19 игроков "Немана" истекли контакты
- ↑ Забелин подписал 3-летний контракт с «Неманом»
- ↑ «Гранит» начал подготовку к сезону в первой лиге лишь на этой неделе
- ↑ "Неман" отдал Забелина в аренду "Смолевичам"
- ↑ "Неман" отдал Шишлова и Бетеню в аренду, прекращена аренда Забелина в "Смолевичи"
- ↑ "Неман" продлил контракт с Забелиным
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании Забелина
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА