Павел Дзмітрыевіч Рэшатаў
Павел Дзмітрыевіч Рэшатаў | |
---|---|
руск.: Павел Дмитриевич Решетов | |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1944 (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1939—1940, 1942—1944 |
Званне | сяржант |
Бітвы/войны | савецка-фінляндская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Павел Дзмітрыевіч Рэ́шатаў (руск.: Павел Дмитриевич Решетов; 13 (26) жніўня 1911 — 27 чэрвеня 1944) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір кулямётнага аддзялення, сяржант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]П. Д. Рэшатаў нарадзіўся ў вёсцы Бегунова (зараз у Калінінскім раёне Цвярской вобласці Расіі). Скончыў школу. Працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады на радзіме. У Чырвонай Арміі з 1939 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 г. у партызанах. Пасля пераходу лініі фронту з сакавіка 1942 г. зноў у Чырвонай Арміі, на Заходнім фронце. За ўдзел у аперацыі «Марс» у снежні 1942 г. узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Славы 3-й ступені. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Лёзненскага і Бешанковіцкага раёнаў Віцебскай вобласці.
Камандзір аддзялення 226-го стралковага палка 63-й стралковай дывізіі (39-я армія, 3-ці Беларускі фронт) сяржант П. Д. Рэшатаў вызначыўся 26 ліпеня 1944 г. у баі каля вёскі Абухава (Бешанковіцкі раён). Знішчыўшы каля 140 салдат праціўніка, рабіўшых спробу вырвацца з віцебскага «катла», падарваў сябе і яшчэ некалькі ворагаў апошняй гранатай.
Пахаваны на Вайсковых могілках у вёсцы Смародзіна Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 41. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
- Рэшатаў Павел Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 183. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 13 августа. Этот день в истории Твери (руск.)
- День освобождения Лиозненского района Архівавана 11 лістапада 2016. (руск.)
- Герои земли Тверской Архівавана 17 красавіка 2016. (руск.)
- Тверская земля в годы Великой Отечественной войны // Тверская ордена «Знак Почёта» областная универсальная научная библиотека им. А. М. Горького (руск.)
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Цвярскім павеце
- Памерлі 27 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Бешанковіцкім раёне
- Пахаваныя ў Лёзненскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы
- Асобы
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці