Павел Дзмітрыевіч Шчарбачэня
Поўнае імя | Павел Дзмітрыевіч Шчарбачэня | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 чэрвеня 1996[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Павел Шчарбачэня (нар. 21 чэрвеня 1996, Салігорск) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Кыран» з Шымкента.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец СДЮШАР горада Капыля, з 2013 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове, прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка. У жніўні 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[2], стаў асноўным брамнікам каманды. У пачатку 2017 года перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, спачатку выхадзіў у стартавым складзе, але пазней перастаў з’яўляцца на полі.
Сезон 2018 правёў у Другой лізе ў складзе «Маладзечна-ДЮСШ-4», а ў лютым 2019 года падпісаў кантракт з «Лідай»[3]. Пачынаў сезон рэзервовым брамнікам, аднак пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[4], дзе стаў трывалым іграком асновы. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далейшым заставаўся асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Смаргонь»[5]. Хутка стаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і падпісаў кантракт з клубам[6]. Стаў асноўным брамнікам петрыкаўскай каманды. Пакінуў «Шахцёр» у студзені 2023 года[7].
У пачатку 2023 года трэніраваўся са «Слуцкам», а ў красавіку папоўніў склад «Кырана» з другога дывізіёна Казахстана[8].
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | ![]() |
23 | -14 |
2014 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | ![]() |
12 | -12 |
2015 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | ![]() |
25 | -19 |
2016 (1) | дубль | Шахцёр (Салігорск) | ![]() |
12 | -5 |
2016 (2) | Д2 | Смаргонь | ![]() |
11 | -12 |
2017 | Д2 | Смаргонь | ![]() |
7 | -12 |
2018 | Д3 | Маладзечна-ДЮСШ-4 | ![]() |
28 | -64 |
2019 | Д2 | Ліда | ![]() |
15 | -21 |
2020 | Д2 | Смаргонь | ![]() |
26 | -25 |
2021 | Д1 | Смаргонь | ![]() |
19 | -39 |
2022 | Д2 | Шахцёр (Петрыкаў) | ![]() |
23 | -18 |
Зноскі
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/pavel_shcherbachenya/
- ↑ Футбол. Павел Щербаченя перешел из "Шахтера" в "Сморгонь" на правах аренды
- ↑ В футбольном клубе «Лида» новый вратарь
- ↑ Вратарь Щербаченя подписал контракт со "Сморгонью"
- ↑ Павел Щербаченя официально покинул Сморгонь
- ↑ Щербаченя перешел в петриковский "Шахтер"
- ↑ Еще три игрока покинули петриковкий "Шахтер" (руск.). football.by (20 студзеня 2023). Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Белорусский вратарь Павел Щербаченя уехал в Казахстан (руск.). football.by (21 красавіка 2023). Праверана 26 красавіка 2023.