Павел Сяргеевіч Зуевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Зуевіч)
Футбол
Павел Зуевіч
Поўнае імя Павел Сяргеевіч Зуевіч
Нарадзіўся 12 ліпеня 1997(1997-07-12)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Беларусь Клецк 44 (5)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 7 (0)
2017—2020 Беларусь Слуцк 14 (0)
2021—2022 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 30 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Павел Зуевіч (нар. 12 ліпеня 1997) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клецкага футбола, у 2014 годзе далучыўся да клуба «Клецк», які пачаў выступаць у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Гуляў за клецкі клуб на працягу двух сезонаў, а ў пачатку 2016 года стаў іграком сталічнага клуба «Крумкачы», дзе стаў выступаць за дубль. Увосень таго ж года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 21 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:1).

У першай палове сезона 2017 выступаў за дубль «Крумкачоў», у асноўнай камандзе толькі зрэдку выхадзіў на замену — тройчы ў Вышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі. У жніўні 2017 года далучыўся да «Слуцка». У сезоне 2017 выступаў выключна за дубль слуцкага клуба, а ў сезоне 2018 стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды, пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2].

Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, пазней стаў выступаць за дубль. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[3]. У 2020 годзе гуляў у асноўным за дубль, прыцягваўся да асноўнай каманды, але звычайна заставаўся на лаўцы запасных.

У лютым 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[4]. Неўзабаве далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» і падпісаў з ім пагадненне[5]. У сезоне 2021 рэгулярна гуляў у аснове, з 6 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У сезоне 2022 не з’яўляўся на полі і ў ліпені 2022 года пакінуў петрыкаўскі клуб[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д3 Клецк Беларусь 19 0
2015 Д3 Клецк Беларусь 25 5
2016 Д1 Крумкачы Беларусь 4 0
2017 (1) Д1 Крумкачы Беларусь 3 0
2017 (2) дубль Слуцк Беларусь 10 4
2018 Д1 Слуцк Беларусь 10 0
2019 дубль Слуцк Беларусь 11 1
2020 Д1 Слуцк Беларусь 4 0
2021 Д2 Шахцёр Беларусь 30 6
2022 (1) Д2 Шахцёр Беларусь 0 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pavel Zuevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 26 красавіка 2024.
  3. "Слуцк" пролонгировал соглашение с Зуевичем (руск.). football.by (3 студзеня 2020). Праверана 26 красавіка 2024.
  4. "Слуцк" расстался с нападающим (руск.). football.by (4 лютага 2021). Праверана 26 красавіка 2024.
  5. Зуевич сменил" Слуцк" на петриковский "Шахтер" (руск.). football.by (28 лютага 2021). Праверана 26 красавіка 2024.
  6. Зуевич и Гетманчук покинули петриковский "Шахтер" (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 26 красавіка 2024.
  7. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 26 красавіка 2024.