Павел Канстанцінавіч Казакевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Канстанцінавіч Казакевіч
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1904(1904-10-02)
Месца нараджэння вёска Забашавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 15 лютага 1943(1943-02-15) (38 гадоў)
Месца смерці Харкаўская вобласць
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19261943
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны Польскі паход РЧСА
савецка-фінская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Павел Канстанцінавіч Казакевіч (19 верасня (2 кастрычніка) 1904, в. Забашавічы, Барысаўскі павет, Мінская губерня15 сакавіка 1943, Харкаўская вобласць, УССР) — палкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 верасня (па новым стылі — 2 кастрычніка) 1904 года ў вёсцы Забашавічы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — Барысаўскі раён Мінскай вобласці).

Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля чаго працаваў у калгасе. У 1926 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1931 годзе скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу, у 1939 годзе — Мінскае ваеннае вучылішча, у 1941 годзе — Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах. Вызначыўся падчас вызвалення Харкава у лютым 1943 года[1].

12 — 15 лютага 1943 года полк Казакевіча перарэзаў шляхі адыходу праціўніка па шашы Харкаў-Палтава і знішчыў больш за 200 аўтамашын і вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі. Дзякуючы свайму прыкрыццю флангаў суседніх палкоў полк Казакевіча забяспечыў ім паспяховае вызваленне некалькіх раёнаў Харкава. 15 лютага 1943 года Казакевіч загінуў у баі. Пахаваны ў пасёлку Альшаны Дэргачыўскага раена Харкаўскай вобласці Украіны[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года за «ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі палкоўнік Павел Казакевіч пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі[1].

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Казакевіча на яго магіле ўзведзены помнік, усталяваны бюст у роднай вёсцы, названая вуліца ў Харкаве[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • За отчизну, свободу и честь! Книга !. Горький, 1961.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.