Павел Сцяпанавіч Жук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Сцяпанавіч Жук
Род дзейнасці актывіст, публіцыст, аграном
Дата нараджэння лістапад 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1924(1924-12-02) (25 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Па́вел (Паўлю́к) Сцяпа́навіч Жук (лістапад 1899, в. Падліпцы, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць2 снежня 1924, Масква) — дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Слуцкай камерцыйнай школе. У 1920 годзе слухаў курсы беларусазнаўства ў Слуцку. У 1921 годзе скончыў рабфак Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі ў Маскве, у 1922—1924 гадах быў студэнтам акадэміі. Сябра Беларускай культурна-навуковай асацыяцыі пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, з восені 1922 года яе старшыня.У 1923 годзе ўдзельнічаў у працы Беларускага студэнцкага зямляцтва ў Маскве[1].

Рыхтаваў навуковы зборнік «Балоты Беларусі», выступаў з артыкуламі і рэцэнзіямі ў пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі ў газетах «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска», часопісе «Полымя», «Народное хозяйство Белоруссии» і іншых. У 1922 годзе ўдзельнічаў у экспедыцыі Наркамзема БССР па даследаванні беларускага тэрытарыяльна-гаспадарчага комплексу. Працаваў у Беларускім павільёне Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў 1923 годзе. Патрапіў пад трамвай у Маскве, памёр у Бутырскай бальніцы. Пахаваны на могілках Галовінскага манастыра ў Маскве[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 годзе група аграномаў ў Менску заснавала стыпендыю імя Паўла Жука для студэнтаў-беларусаў Ціміразеўскай акадэміі[1]. У 1925 годзе была выдадзеная кніга «Жук Паўлюк. Яго жыццё і творчасць», дзе, сярод іншага, змешчаны верш Уладзіміра Дубоўкі «Памяці Паўлы Жука»[2].

Зноскі

  1. а б ЭГБ 1996, с. 372.
  2. а б Алесь Марціновіч. Юнак з далёкіх дваццатых. zviazda.by (8 чэрвеня 2022).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]