Падзенне Гранады
| Падзенне Гранады | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Рэканкіста | |||
| Здача Гранады іх іспанскім вялікасцям Ізабеле і Фердынанду. Франсіска Прадылья, 1882. | |||
| Дата | 2 студзеня 1492 | ||
| Месца | Гранада (Іспанія) | ||
| Вынік | Капітуляцыя маўраў, знішчэнне Гранадскага эмірата | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Падзенне Гранады адбылося 2 студзеня 1492 года пасля некалькіх месяцаў аблогі горада, стаўшы кульмінацыяй так званай Гранадскай вайны 1482—1492 гг. Горад быў захоплены Каралеўствам Кастылія і Леон. Перадачу Гранады рэгуляваў спецыяльна заключаны Гранадскі дагавор (1491), які складаўся з 77 пунктаў. Разам з падзеннем Гранады спыніў існаванне Гранадскі эмірат. Узяцце Гранады азначала канец 780-гадовай мусульманскай прысутнасці на Іберыйскім паўвостраве і канец Рэканкісты. Пасля гэтай перамогі хрысціянскае каралеўства сталі зваць Іспаніяй.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Увесну 1491 года ў руках маўраў на Іберыйскім паўвостраве заставалася толькі Гранада. Спробы ўзяць горад штурмам былі няўдалымі, войскі Ізабелы I і Фердынанда II прыступілі да аблогі. Было заключана перамір'е на чатыры месяцы. Баабдзіль вёў перамовы з каралём Феса аб дапамозе, але яны апынуліся няўдалымі. Тэрмін перамір'я скончыўся, і горад капітуляваў.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Гранада адзначае 2 студзеня як свята.