Веткаўская разьба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Веткаўская разьба — архітэктурны дэкор, пашыраны ў дэкаратыўных архітэктурных элементаў традыцыйнага жылля г. Ветка і навакольных вёсках. З'яўляецца часткай Ніжнепасожскай традыцыі архітэктурнай разьбы[1].

Традыцыі занесены перасяленцамі з Цэнтральнай Расіі ў 17 — 18 ст[2]. Веткаўская pазьба — своеасаблівае спалучэнне мясцовых беларускіх і рускіх традыцый народнага архітэктурнага дэкору[2]. Склалася ў стараверскім асяродку пад уплывам драўлянай ківотнай разьбы[1].

У 18 — 19 ст. ліштвы акон драўлянага жылля аздаблялі нескладанай выемчатай разьбой геаметрычнага характару[2].

У 2-й палове 19 ст. пад уплывам стылю класіцызму будынкі набылі дэкор у выглядзе накладных рэечак, ромбаў, прамавугольнікаў. Ліштвы рабілі ў выглядзе трохвугольнага франтончыка з прафіляванымі накладкамі, дэкор карнізаў і вуглоў імітаваў элементы мураванай архітэктуры класіцызму[2].

З канца 19 ст. пашырыўся прапілаваны дэкор расліннага характару, якім багата аздабляюць ліштвы, карнізы, ганкі, вароты, а ў наш час — веранды, мансарды, франтоны. Разьбу часта дапаўняюць паліхромнай расфарбоўкай. Веткаўская разба адметная павышанай дэкаратыўнасцю, перавагай стылізаваных раслінных матываў, шматпланавасцю кампазіцый[2].

Новая мастацкая тэндэнцыя ўзнікла ў сувязі з пасляваенным адраджэннем Веткі. У 19501960-я гг. распаўсюджваецца новы тып дома з двухсхільным дахам (замест ранейшага чатырохсхільнага). Адпаведна змяняецца і дэкаратыўнае аздабленне фасада. Уваходзяць ва ўжытак больш шырокія вокны з аканіцамі, з масіўнай надваконнай часткай, прадстаўленай профільным карнізным поясам з падзорам і разьбяной надваконнай дошкай з раслінным арнаментам. У Ветцы і навакольных вёсках распаўсюджаныя надваконныя дошкі некалькіх арнаментальных тыпаў, у якіх пераважаюць раслінныя матывы з S-падобнымі завіткамі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нячаева Г. Р. Веткаўская дамавая разьба. / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага р-на. У 2-х кн. Кн. 2. Мн.: БЕЛТА, 1998. — 464 с.;
  • Сахута, Я.М. Веткаўская разьба // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5-ці т. Т. 1. В капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 727 с., іл., 40 л. іл.;
  • Сахута, Я.М. Веткаўская разьба. // Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.); Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл.