Сваятычы
Вёска
Сваятычы
| ||||||||||||||||||||||||
Свая́тычы[1] (трансліт.: Svajatyčy, руск.: Своятичи) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жарабковіцкага сельсавета. За 25 км да паўднёвага ўсходу ад г. Баранавічы. Насельніцтва каля 300 чал. (2008).
Вуліцы вёскі
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы склалася цікавая мікратапанімічная сітуацыя, разам з назвамі вуліц, дадзеных ім у савецкі час, вяскоўцы, ужываюць даўнішнія назвы вуліц. Так цэнтр вёскі завеца Рынкам, бо тут у мястэчку праводзіліся кірмашы. Вуліца якая цягнецца ў напрымку вёскі Пагарэльцы, завеца Пагарэльскай. Ёсць вуліца Сноўская, якая выходзіць у бок Снова. Вуліца Касцёльная завецца так таму, што вядзе яна ад цэнтра да касцёла. Асада — месца, дзе жылі афіцэра Войска Польскага. Ёсць і іншая назва гэтага месца — Букет, ад таго, што паабапал дарогі, якая сюды вядзе, растуць кусты бэзу. Падсобнае — тэрыторыя, дзе адразу пасля вайны была створана падсобная ваенная гаспадарка. Да 2-ой сусветнай вайны тут была шляхецкая гаспадарка.
Гісторыя вёскі
[правіць | правіць зыходнік]Сваятычы, старае мястэчка і фальварак размешчана пры грунтовай дарозе, на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа. У 1921 г. у мястэчку Сваятычы пражывала 857 жыхароў, у тым ліку 756 каталікоў, 83 праваслаўных і 17 яўрэяў. У 18 стагоддзі мястэчкам Сваятычы валодаў род Абуховічаў граф Ясіньчык лепшы коннозаводчик. Пасля замужжа Сафіі Абуховічаў з палкоўнікам польскай арміі Станіславам Чапскіх (1799—1844) мястэчка перайшло да роду мужа. Усе атрымаў у спадчыну сын Сафіі і Станіслава — Эдуард (1819—1888), ён быў жанаты на Антаніне Ружыцкай. Адна з іх дачок — Вераніка была замужам за Янам Платэром-Зыберк, Вераніка атрымала мястэчка ў спадчыну ад бацькоў як пасаг, пасля яна перадала мястэчка свайму сыну Генрык (1979—1948), які быў апошнім уладальнікам мястэчка Сваятычы. У першай чвэрці 19-га стагоддзя Міхаіл Абуховічаў пабудаваў у маёнтку ў позна класічным стылі палац, які лічыўся адным з самых прыгожых у Навагрудскім ваяводстве. Да 1914 года ў палацы знаходзілася вялікая калекцыя карцін і кніг, бібліятэка налічвала каля 5000 кніг. Усё гэта было знішчана падчас першай Сусветнай вайны. Нават са сцен была садрана каштоўная абіўка. Пасля першай Сусветнай вайны палац быў адноўлены ў былом велічы. Аднак у верасні 1939 г. палац быў зноў разрабаваны «для патрэб савецкага ўрада». Палац стаяў да 1945 года, пасля адступлення нямецкіх войскаў палац быў падарваны «партызанамі-куфэрнікамі». У пачатку 19 стагоддзя ў мястэчку было каля ста дамоў і касцёл. У 1940—1954 гадах вёска з’яўлялася цэнтрам Сваятыцкага сельсавета. Да 15 снежня 1980 года вёска ўваходзіла ў склад Навасёлкаўскага сельсавета[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Юрыя. Касцёл пабудаваны ў 1772 годзе. У 1863 годзе расійскія ўлады касцёл закрылі і перадалі праваслаўнай царквы. Каталікі праводзілі службы ў капліце касцёльнай да 1920 года. Падчас першай Сусветнай вайны будынак касцёла был спалены. У сярэдзіне 40-х гадоў капліца была зачынена для правядзення службаў савецкай уладай. У 1990 годзе касцёл аддадзены каталікам і пачалося адраджэнне касцёла. Зараз касцёл адрэстаўраваны і ў ім праводзяцца службы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сваятычы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 248. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сваятычы