Перайсці да зместу

Падольска-Вігураўская лінія (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падольска-Вігураўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Даўжыня, км: 7,03 (першая чарга)
Колькасць станцый: 14+6
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 6
Наземныя ўчасткі: наяўныя
Падольска-Вігураўская лінія
ЦЧ «Васкрэсэнскэ»
Браціслаўская
Бульвар Пэрова
Галіна на Лівобэрэжную лінію
ПК178+46 Райдужна
ПК169+46 Дэсэнска Затока
Падольскі мост праз затоку Дэсэнка
ПК157+18 Труханіў Востраў
Падольскі мост праз р. Дняпро
ПК144+60 Суднабудзіўна
Падольскі мост праз гавань
ПК128+28 Падільска 
ПК121+58 Супрацьпажарная высадочная платформа
ПК108+05 Глыбочыцкая 
Плошча Перамогі
Вакзальная   
Салом’янска Плошча
Чокаліўска
Аэрапорт +аэра
Кільцэва Дарога
ЦЧ «Гатнэ»

Падольска-Вігураўская лінія [1] (укр.: Подільсько-Вигурівська лінія) — праектуемая чацвёртая лінія Кіеўскага метрапалітэна.

Праектаванне лініі пачалося яшчэ ў 1980-я гады. Упершыню лінія з’явілася на схеме ліній метрапалітэна, змешчанай у даведніку «Кіеў», выдадзеным у 1982. У той час планавалася[2], што лінія павінна прайсці ад Жулян праз Саломянку, чыгуначны вакзал, Лук’янаўку і Кантрактовую плошчу па новым мосце на левабярэжжа. Па масіву Траешчына лінію планавалі будаваць дробным заляганнем уздоўж цэнтральнага праспекта Маякоўскага са станцыямі каля перасячэння з галоўнымі вуліцамі масіва. Аднак у выніку пратэстаў грамадскасці трасіроўка лініі Падолам была зменена, быў абраны абыходны варыянт праз Падольскую прамысловую зону. Таксама ў пачатку 2000-х гадоў была зменена трасіроўка лініі Траешчына, яе планавалася будаваць наземнай па вуліцы Анарэ дэ Бальзака замест левабярэжнай лініі хуткаснага трамвая. Па стане на жнівень 2012 года канчаткова не вырашана трасіроўка лініі метро па тэрыторыі Выгураўшчыны-Траешчыны. Адбываецца рэканструкцыя левабярэжнай лініі хуткаснага трамвая па вуліцы Анарэ дэ Бальзака працягам яе да п.п. Траешчына гарадской электрычкі[3][4].

Падобна да іншых ліній Кіеўскага метро, плануецца будаваць у некалькі чэргаў. Першая чарга будзе ўключаць шэсць станцый:

Станцыя «Затока Дзесянка» — перспектыўная, будзе пабудавана ў асноўных і агараджальных канструкцыях.

Другой чаргой будзе будавацца ўчастак з дзвюх станцый глыбокага залажэння: «Плошча Перамогі» і «Вакзальная», якая будзе мець перасадку на станцыю «Вакзальная» Святошынска-Броварскай лініі.

У паўночна-ўсходнім напрамку плануецца, што лінія будзе разгалінаваная. Першую галінку ў напрамку Выгураўшчыны-Траешчыны з шасцю станцыямі і электрадэпо «Траешчына» плануецца пабудаваць уздоўж трасы левабярэжнага маршрута хуткаснага трамвая па вуліцы Анарэ дэ Бальзака. Яе намечана адкрыць не раней за 2020 год[5]. Чакаецца, што ў будучыні ўчастак будзе эксплуатавацца сумесна з Левабярэжнай лініяй.

Другая частка галіны ў перспектыве будзе працягвацца на ўсход з дзвюма станцыямі («Бульвар Пярова» і «Браціслаўская») і электрадэпо «Васкрасенскае», паралельна з існуючай Святошынска-Броварскай лініяй.

У перспектыве таксама будаўніцтва ўчастка на паўднёвы захад, ад чыгуначнага вакзала праз увесь Саломянскі раён, са станцыямі «Саломянская плошча» паблізу аднайменнай плошчы, «Чокалаўка» побач з Севастопальскай плошчай, «Аэрапорт» каля аэрапорта «Кіеў» (Жуляны). Лінія будзе заканчвацца ў раёне Акруговай дарогі, тут будзе пабудавана электрадэпо «Гатнае».

Будаўніцтва аркі маставога пераходу (абедзве аркі змантаваныя, ліпень 2014).

У 1993 годзе было пачата будаўніцтва Падольскага моста, якім лінія метро павінна перасекчы Дняпро. Але праз два гады у выніку цяжкай фінансавай сітуацыі ў краіне будаўніцтва было замарожанае.

У 2004 годзе — другая спроба працягнуць пабудову моста. Планавалася, што ўжо да 2007 года мост уступіць у строй. Аднак у выніку фінансавых і арганізацыйных цяжкасцяў станам на пачатак 2010 года будаўніцтва моста яшчэ працягвалася.

Пабудавана эстакада моста на Труханаў востраў, мост праз Дзесянку. Працягваецца будаўніцтва моста праз асноўнае рэчышча Дняпра і Гавань. Акрамя таго, працягваецца перасяленне ўласнікаў зямельных участкаў на Русанаўскіх садах.

У чэрвені 2012 года КП «Кіеўскі метрапалітэн» пачаў працэдуру конкурсных таргоў на будаўніцтва ўчастка Падольскай-Вігураўскай лініі метрапалітэна ад станцыі «Глыбочыцкая» да станцыі «Радужная». Вартасць участка ацэньвалася ў 11,2 млрд грн., а арыенціровачныя тэрміны будаўніцтва — па 2017 год[6]. Агульны кошт будаўніцтва ацэньваўся ў 2 млрд долараў[7].

У 2015 годзе Кіеўскі савет вылучыў 9500000 грыўняў на праектаванне метро на Траешчыну, а агульны кошт будаўніцтва ацэньваўся больш чым у 2 млрд долараў[8].

Доўгія гады абмяркоўваліся магчымыя варыянты галінкі Кіеўскага метрапалітэна ў бок жылога масіва Траешчына, але ўсё ўпіралася ў грошы. Нават была пабудавана лінія хуткаснага трамвая «у нікуды» са «слабай развязкай» на праспекце Ватуціна, якую давядзецца перарабляць для цяжкага метро. Да цяперашняга часу ўсур’ёз разглядалася два варыянты: па лініі хуткаснага трамвая па вул. Бальзака або падземны варыянт па праспекце Маякоўскага (у 1,5 разы даражэй), пры гэтым каля 70 % жыхароў масіва будуць у пешаходнай даступнасці ад станцый метро, а лінія хуткаснага трамвая будзе адноўлена і стане вазіць пасажыраў да станцыі гарадской электрычкі. будаўніцтва Падольска-Васкрасенскага маставога пераходу, якое зацягнулася, гэтак жа тармозіць тэрміны пачатку будаўніцтва лініі метрапалітэна. На гэтым фоне замаячыў альтэрнатыўны варыянт — адгалінаванне гарадской электрычкі.

Зноскі

  1. У 1999 годзе згадана назва «Вакзальна-Васкрасенская» Архівавана 17 кастрычніка 2023.
  2. Нараджэнне Падольска-Васкрасенскай // «Вячэрні Кіеў», 25 сакавіка 1992 года Архівавана 16 ліпеня 2017. (руск.)
  3. Пачалася рэканструкцыя хуткаснага трамвая на Траешчыне Архівавана 19 кастрычніка 2014. // Кіеўпрэс. — 2012. — 5 красавіка. (руск.)
  4. Тоцкі Алег. Рэканструкцыя хуткаснага трамвая на Траешчыне // tov-tob.livejournal.com. — 2012. — 5 ліпеня. (руск.)
  5. На будаўніцтва левабярэжнай лініі метро прэтэндуюць дзве кампаніі // «Українська правда», 30 снежня 2009
  6. Сталічныя ўлады паказалі схему лініі метро на Траешчыну (фота)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 15 студзеня 2017.
  7. У Кіеве стартуе будаўніцтва метро на Траешчыну(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 15 студзеня 2017.
  8. Кіеўсавет вылучыў 9500000 грыўняў на праектаванне метро на Траешчыну