Вакзальная (станцыя метро, Кіеў)
«Вакзальная» укр.: Вокзальна | |
---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 6 лістапада 1960 года |
Раён | Саламянскі |
Тып | пілонная з скарочанай цэнтральнай залай |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 101,0 м |
Шырыня платформаў, м | 19.7 м |
Архітэктары | Ihor Maslenkov[d] |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Вакзальнай плошчы |
Пераходы на станцыі | Кіеў-Пасажырскі |
Час адкрыцця | 05:45 |
Код станцыі | 117 |
Суседнія станцыі | Універсітэт і Політэхнічны інстытут |
![]() |
Святошынска-Броварская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Вакзальная (укр.: Вокза́льна, вымаўленне ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лінііпаміж станцыямі «Палітэхнічны інстытут» і «Універсітэт».
З'яўляецца адной з самых загружаных станцыяй кіеўскага метро.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва. Станцыя названая ад Цэнтральнага і прыгараднага вакзалаў чыгуначнай станцыі Кіеў-Пасажырскі.
З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння»[1][2].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Паблізу знаходзіцца станцыя хуткаснага трамвая «Старавакзальная».
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы - сярэдняя і две залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Наземны вестыбюль злучаны са станцыяй эскалатарам.
Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]
У афармленні падземнага вестыбюля выкарыстоўваецца кантраст белых сцен і пілонаў з дэкаратыўнымі бронзавымі чаканнымі медальёнамі (дыяметрам да 2 м), на якіх намаляваныя падзеі з гісторыі Украіны. Тарэц залы да 1992 года быў упрыгожаны гербам УССР[3].
Перспектывы развіцця[правіць | правіць зыходнік]
У перспектыве станцыя «Вакзальная» стане часткай перасадачнага вузла з Падольска-Вігураўскай лініяй.
Пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў плануецца збудаванне другога выхаду са станцыі. Пачатак яго будаўніцтва увесь час адкладаецца. Арыенціровачны тэрмін будаўніцтва - прыкладна 1,5 года[4].
Фатаздымкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дэкаратыўныя медальёны на пілонах
Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыццё - 5:45, закрыццё - 0:16.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» - 5:53
- ст. «Акадэмгарадок» - 5:57
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» - 0:22
- ст. «Акадэмгарадок» - 0:26
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2013 года.
- ↑ Аб’екты культурнай спадчыны ў г. Кіеве. Архівавана 11 жніўня 2013. (Аб’екты культурнай спадчыны Саламянскага раёна ў г. Кіеве. Архівавана 3 лістапада 2014.) (укр.)
- ↑ Станцыя «Вакзальная», 1984 год(недаступная спасылка) // www.metropoliten.kiev.ua
- ↑ Другі выхад на «Вакзальнай» будуць будаваць паўтара года Архівавана 7 мая 2013. // kievpress.net. — 2012. — 5 красавіка.