Перайсці да зместу

Падсолтава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Падсолтава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 264 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246836046
Падсолтава на карце Беларусі ±
Падсолтава (Беларусь)
Падсолтава
Падсолтава (Магілёўская вобласць)
Падсолтава

Падсо́лтава[1] (трансліт.: Padsoltava, руск.: Подсолтово) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Падсолтаўскага сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь».

Знаходзіцца 22 кіламетры на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 117 кіламетраў ад Магілёва, на рацэ Белая Натапа.

У 1897 годзе сяло, 4 двары, 13 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. Дзейнічалі царква і царкоўнапрыходская школа. Штогод 9 мая і 20 ліпеня праводзіліся таржкі. Побач быў фальварк — 1 двор, 8 жыхароў, ветраны млын, кузня і карчма. У 1909 годзе 20 двароў, 104 жыхара, працавалі кузня, млын, мелася мелася казённая вінная лаўка.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. Была адкрыта працоўная школа першай ступені, у якой у 1926 года было 124 вучні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Сталінскі заклік», у 1932 г. ён аб'ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 240 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

  • 314 жыхароў, 108 двароў (2000)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры і бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).