Перайсці да зместу

Белая Натапа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белая Натапа
Характарыстыка
Даўжыня 50 км
Басейн 235 км²
Расход вады 1,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне а 1,2 км на ўсход ад вёскі Багацькаўка
 • Каардынаты 54°07′24,30″ пн. ш. 31°27′01,70″ у. д.HGЯO
Вусце Чорная Натапа
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Кашаны
 • Вышыня 149,1[1] м
 • Каардынаты 53°52′03,90″ пн. ш. 31°41′40,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Чорная Натапа → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Мсціслаўскі раён
physical
Белая Натапа
Белая Натапа
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Белая Натапа — рака ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Чорная Натапа (на правабярэжжы Сажа ў басейне Дняпра).

У гэтай мясціне абапал Сажа назвы Белая Натапа і Чорная Натапа адлюстроўваюць асаблівасць называння суседніх рэк або ракі з яе прытокам. Перад Рослаўлем у раку Асцёр (левы прыток Сажа) адна за другой уцякаюць Белая Рыдага і Чорная Рыдага (< Rūdaga «Рудая (рака)»[2]). Ніжэй па цячэнні Астра прыток Белая Немка ўцякае ў раку Немку (найверагодней раней Чорная Немка).

Таксама, у раку Сожанку (цячэ паралельна ніжняму цячэнню ракі Асцёр) адна за другой уцякаюць Чорная Натапа і Крапіўна (з другога, левага боку Сажа ад Чорнай Натапы і Белай Натапы).

Назва Натапа (< *Nat-ap-) балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў. Першая аснова звязаная з прускім *nātis, латышскім natre, natra, літоўскім noterė, notra «крапіва»[3].

Назва Крапіўна на сожскім левабярэжжы — найімаверней пераклад ранейшай назвы «(Белая) Натапа».

Другая аснова ў назвах Натапа звязаная з прускім api «рака», літоўскім upė. Яна ж у такіх двухасноўных балцкіх гідронімах на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі, як Няропля «Глыбокая рака», Каспля «Камарыная рака» (на Верхнім Падзвінні), Жукопа «Рыбная рака» (у вярхах Волгі). Таксама і ў аднаасноўных гідронімах Упа (прыток Акі), Вопь (прыток Дняпра), Упінка (прыток Сажа каля Хіславічаў), якія значаць «Рака» або «Паўнаводная».

Назва Натапа значыць «Крапіўная рака». Тапанімічны комплекс «Белая Натапа — Чорная Натапа» паўтараўся паабапал цячэння Сажа.

Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 235 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км.

Пачынаецца за 1,2 км на ўсход ад вёскі Багацькаўка, вусце каля вёскі Кашаны. Прытокі — Альхоўка, Дамалка, невялікія ручаі і канавы (Дзедавец інш.).

Даліна складаная, у прырэчышчавай частцы скрынкападобная. Абалона вузкая. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на 20,5 км і ў сярэдняй плыні на 2,9 км каналізаванае; шырыня ў вярхоўі 3—5 м, ніжэй вёскі Лапаціна 10—12 м. Берагі абрывістыя, вышынёй 2—3 м.

На рацэ вёскі Падсолтава, Мазалава, Новае Сяло, Лапаціна, Добрае.

У рацэ водзяцца шчупак звычайны, плотка, акунь, пячкур і іншыя віды рыб.

  1. Ліст карты N-35-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 157, 205.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 171, 197.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 14, 20. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)