Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка
Уладзімір Вашчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Энвер Барыеў | ||||||
Пераемнік | Вадзім Сіняўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 жніўня 1958 (64 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка (3 жніўня 1958, п. Троіцка-Пячорск, Комі АССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2010—2021), генерал-лейтэнант унутранай службы[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У 2002 — камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.
У 1976 годзе працаваў зборшчыкам Магілёўскага тарарамонтнага прадпрыемства трэста «Белтара». У 1976—1978 гадах служыў у шэрагах Узброеных Сіл. У 1980—1981 — малодшы інспектр дзяржаўнага пажарнага нагляду самастойнай ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 1981—1983 — начальнік варты (там жа), у 1983—1986 гадах — намеснік начальніка (там жа), у 1986—1994 гадах — начальнік.
У 1994—1996 — намеснік начальніка УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкама па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні. У 1996—1997 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Магілёўскага абласнога УВПС ГУВПС МУС Рэспублікі Беларусь. У 1997—1999 гадах быў начальнікам ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва. У 1999—2000 гадах — залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаннем службы на раней займаемай пасадзе. З красавіка па кастрычнік 2000 года — начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2000 года — начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
29 снежня 2010 года прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]
25 студзеня 2021 года вызвалены ад пасады міністра па надзвычайных сітуацыях і звольнены са службы ў запас паводле ўзроста з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення[4].
Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За бездакорную службу» II (2000) і I ступеняў.
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені (СССР).
- Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2015[5], 2018[6], 2021[7]).
- Юбілейныя медалі Рэспублікі Беларусь і СССР.
Зноскі
- ↑ Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў (бел.) (7 мая 2015).
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 25 января 2021 г. № 26 «О В. А. Ващенко» .
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2015 года № 514 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2018 года № 565 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 20 студзеня 2021 г. № 29 «Аб узнагароджанні У. А. Вашчанкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» .
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Комі
- Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў беларускай міліцыі»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «150 год пажарнай службе Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Міністры па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь