Перайсці да зместу

Пажар у Мангафе (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пажар у Мангафе
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Месцазнаходжанне
Дата 12 чэрвеня 2024
Колькасць параненых 56
Колькасць загінулых
  • 50 чал.
Пажар у Мангафе (2024) (Кувейт)
Пажар у Мангафе (2024)

12 чэрвеня 2024 года ў шасціпавярховым жылым доме ў Мангафе (Кувейт) здарыўся пажар. Загінулі не менш за 50 чалавек[1][2].

Інцыдэнт стаў найбуйнейшым пажарам у краіне з 2009 года[3].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Першае паведамленне аб пажары паступіла ў 06:00. У будынку ў той момант знаходзіліся 167 гастарбайтэраў[4].

Пажар пачаўся ў пакоі аховы, а потым перайшоў на кухню, дзе знаходзіліся больш за 20 балонаў са звадкаваным газам і іншыя лёгкаўзгаральныя матэрыялы, што дазволіла агню хутка распаўсюджвацца[5][6]. Полымя ахапіла ніжнюю частку будынка, а з верхніх паверхаў ішоў густы чорны дым[4]. Большасць загінулых памерлі падчас сну ад удыхання дыму[7][8].

Да месца падзей прыбылі ратавальнікі, якія выцягнулі з будынку 67 чалавек[9]. На працягу дзесяці хвілін пасля ім удалося патушыць агонь[3]. Аднак пяць пажарных пацярпелі падчас выратавальных работ[10].

Папярэдняе расследаванне ўстанавіла, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі ў пакоі ахоўніка, размешчанага на першым паверсе будынка[11]. Было таксама ўстаноўлена, што ў доме былі зачыненыя дзверы, што не дазволіла людзям хутка выратавацца[3].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Загінулі 50 чалавек[2]. Прынамсі яшчэ 50 чалавек пацярпелі і былі дастаўлены ў бальніцы[12].

45 загінулых былі з Індыі, у тым ліку 23 з Кералы[13][14]. Сем загінулых паходзілі з Тамілнада, тры з Андхра-Прадэш і Утар-Прадэш, два з Адышы, а астатнія з Біхара, Хар’яны, Джаркханда, Карнатакі, Пенджаба, Махараштры і Заходняй Бенгаліі[15][16]. Узрост ахвяр вагаўся ад 20 да 50 гадоў[17]. Акрамя таго, загінулі трое філіпінскіх рабочых[18]. Некалькі пацярпелых мелі грамадзянства Непала[4].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Віцэ-прэм’ер-міністр Фахад Юсуф Аль-Сабах загадаў арыштаваць уладальніка будынка, дворніка і ўладальніка кампаніі, якая пабудавала дом. Паводле яго заявы, да трагедыі прывяло парушэнне будаўнічых стандартаў[10][19].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выказаў спачуванні пацярпелым і іх сваякам. Ён абвясціў аб дапамозе ў памеры 200 000 індыйскіх рупій кожнай з сем’яў суайчыннікаў[20].

Кароль Саудаўскай Аравіі Салман і наследны прынц Махамед бін Салман[21], а таксама таксама МЗС ААЭ і Ірана[22][23] выказалі спачуванні Кувейту.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Kuwait Makes Three Arrests In Building Fire Tragedy That Killed 50 Foreign Workers (англ.). Times Now (14 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 June 2024. Праверана 14 чэрвеня 2024.
  2. а б Greenall. Forty Indians among 50 dead in Kuwait block fire (англ.). BBC (13 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 June 2024. Праверана 13 June 2024.
  3. а б в 49 KILLED IN MANGAF INFERNO (англ.). Kuwait Times (12 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 June 2024. Праверана 14 June 2024.
  4. а б в Greenfall. Kuwait fire: Dozens dead as blaze engulfs residential block (англ.). BBC (12 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  5. Salem. Kuwait building fire: Dozens of people killed (англ.). CNN (12 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  6. Kuwait Fire: Several Indians killed, Jaishankar calls it shocking. Here is all you should know. The Economic Times. Архівавана з першакрыніцы 12 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  7. At least 35 killed in building fire in southern Kuwait (англ.). Khaleej Times (12 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  8. "Most Kuwait victims died in sleep after inhaling smoke". The Times of India. ISSN 0971-8257. Архівавана з арыгінала 13 June 2024. Праверана 13 June 2024.
  9. "Fire in Kuwait labour camp shocks Kerala, people on tenterhooks as details of dead and injured awaited". The Hindu [Indian English]. 12 June 2024. ISSN 0971-751X. Архівавана з арыгінала 12 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  10. а б "Kuwait building fire: Kuwait orders probe into fire tragedy that killed 49, suspends official; Indian envoy visits site | What we know so far". The Times of India. ISSN 0971-8257. Архівавана з арыгінала 12 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  11. Mangaf Blaze Tragedy Traced to Electrical Fault (англ.). Arab Times (13 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 June 2024. Праверана 14 June 2024.
  12. Kuwait building fire: 30 Indian workers among dozens killed; PM Modi issues statement (англ.). Khaleej Times. Архівавана з першакрыніцы 12 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  13. "Fire in Kuwait building kills 49 foreign workers". Reuters. 12 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  14. Kuwait fire: Bodies of 31 victims arrive in Kerala, public pay homage to deceased at Kochi aiport. Onmanorama. Праверана 14 чэрвеня 2024.
  15. Kuwait fire: India brings back bodies of 45 workers(нявызн.). BBC News (14 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 June 2024. Праверана 14 чэрвеня 2024.
  16. Bodies Of 45 Indians Who Died In Kuwait Fire Reach Kerala. NDTV. Архівавана з першакрыніцы 14 June 2024. Праверана 14 чэрвеня 2024.
  17. "Kuwait fire tragedy: Deputy PM blames 'greed' as 40 Indians killed; Modi calls urgent meeting". Hindustan Times. 12 June 2024. Архівавана з арыгінала 12 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  18. Casucian. 3 Filipinos dead in Kuwait building fire —DMW (англ.). GMA News (13 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 June 2024. Праверана 13 June 2024.
  19. At least 41 dead in fire at building housing workers in Kuwait (англ.). Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 12 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  20. Scores killed in Kuwait building housing hundreds of foreign workers (англ.). France 24 (12 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  21. Saudi leaders send condolences to Kuwait's emir over victims of deadly fire (англ.). Arab News (12 чэрвеня 2024). Праверана 12 June 2024.
  22. UAE expresses solidarity with Kuwait over victims of fire. Gulf Today. Архівавана з першакрыніцы 12 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  23. Iran condoles with Kuwait gov., people on deadly fire. Mehr News Agency. Праверана 12 June 2024.