Палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў (Паўлінава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў
Палацава-паркавы ансамбль3.jpg
Краіна Беларусь
Вёска Паўлінава
Архітэктурны стыль неаготыка
Заснавальнік Ян Отан Бохвіц
Будаўніцтва ХІХXX
Будынкі:
палац • флігель • стайня • кароўнік • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000028шыфр 112Г000028

Палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў — палацава-паркавы ансамбль ХІХ — пачатку XX стагоддзя ў в. Паўлінава Баранавіцкага раёна

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 г. маёнтак Навіцкіх набыў Ян Отан Бохвіц, які спачатку размясціў тут свае гаспадарчыя пабудовы, потым заклаў сад і разбіў пейзажны парк. На р. Лахазва пабудаваў вадзяны млын, непадалеку ў лесе працавала смалакурня для вырабу шкіпінару і мазуту. У 1906 г. Бохвіц заклаў падмурак багатага палаца, будаўніцтва якога завяршыў у 1909 г. На той час у маёнтку Паўлінава было 7 двароў з 45 жыхарамі. Спачатку Бохвіц адбудаваў палац каля в. Вошкаўцы (цяпер Ураджайная), што пад Ляхавічамі, і назваў яго ў гонар бацькі — Фларыянава, а закладзены новы палацава-паркавы ансамбль у гонар маці — Паўлінава. На сённяшні дзень захаваліся абодва палацы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Паўлінаўскі палац

Паўлінаўскі ансамбль уключае палац, флігель, стайню, кароўнік і парк. Палац у плане прамавугольны, мае тры паверхі, трэці паверх мансардавы. Усе чатыры франтоны трактаваны ў стылі неаготыкі, завершаны зубчастымі вежкамі.

Добра захаваўся пейзажны парк. Ён займае плошчу каля 7 га, мае форму квадрата з прыгожай сажалкай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]