Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палацава-паркавы комплекс
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў
Палац Шырынаў
Палац Шырынаў
55°24′38,82″ пн. ш. 27°43′40,21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Германавічы
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання канец XVIII ст.
Будынкі
палац • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000834шыфр 212Г000834
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Шырынаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў стылі класіцызм. Створаны ў канцы XVIII ст. (пасля 1782 г.) у вёсцы Германавічы (Шаркаўшчынскі раён) на правым беразе ракі Дзісна. Належала I. Зрыня-Шырыну, які набыў маёнтак у графа I. Гільзена.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палац Шырынаў

Сядзіба мае рэгулярную планіроўку з геаметрычна правільнымі ўчасткамі пладовага саду, агароду і шэрагам прамавугольных ставоў. Да ракі спускаецца невялікі парк пейзажнага тыпу. У цэнтры кампазіцыі мураваная гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з пакатым вальмавым дахам. Планіроўка анфіладная. У тарцах будынку знаходзяцца трохмаршавыя лесвіцы. Вось сіметрыі падкрэсленая на галоўным фасадзе атыкам, на дваровым — рызалітам з трохвугольным франтонам. Вуглы фланкіраваныя плоскімі рызалітамі, у якіх зробленыя ўваходы, аформленыя прысценнымі порцікамі. Сцены аздобленыя на першым паверсе рустоўкай, на другім — каланадай. Гаспадарчыя пабудовы знаходзяцца ў паўнёва-ўсходняй частцы сядзібы.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

У музеі

У палацы Шырынаў зараз знаходзіцца музей культуры і побыту. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]