Палаца-паркавы ансамбль (Каменец)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Існавалі ў XVIIXIX стст. Былі пабудаваныя ў г.п. Каменец непадалёку ад вежы на беразе р. Лясная.

1) Комплекс драўляных збудаванняў аднай паловы XVII ст. быў умацаваны земляным валам і абкружаны вадзяным ровам, праз які з боку Каменца быў мост. У цэнтры дзядзінца стаяў двухпавярховы палац у стылі рэнесансу з аркаднай галерэяй на галоўным фасадзе. Уваход на дзядзінец быў праз двух'ярусную браму, накрытую шатровым дахам (у ніжнім ярусе — гаспадарчыя памяшканні, у верхнім — зала, абкружаная адкрытай галерэяй з балюстрадай). Паблізу брамы знаходзіліся два жылыя флігелі, кухня, гаспадарчыя пабудовы. За межамі ўмацаванняў на беразе ракі стаялі бровар і вялікі двухпавярховы свіран. У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. комплекс перабудаваны.

2) Комплекс другой паловы XVII — сярэдзіны XVIII ст. складаўся з дзядзінца і ўмацаванага драўлянай абарончай сцяной "перадзамачча". Дзядзінец быў умацаваны земляным валам і астрогам. У цэнтры знаходзіўся невялікі аднапавярховы анфіладнай планіроўкі палац, галоўны ўваход якога афармляў слупавы ганак, завершаны купалам. За ім размяшчаліся жылыя флігелі, гаспадарчыя пабудовы. "Перадзамачча", дзе размяшчалася больш за 40 двароў заможных гараджан, злучалася з дзядзінцам праз вадзяны роў мостам з дзвюма брамамі. У замкавай браме ў ніжнім ярусе па баках ад праезду была вязніца, у верхнім — лямус з адкрытай галерэяй. У XVIII ст. комплекс перабудаваны.

3) Парадны барочны палацавы комплекс сярэдзіны XVIII—XIX ст. захаваў ранейшыя знешнія ўмацаванні (вадзяны роў, вал і драўляную сцяну), двух'ярусную браму. Насупраць брамы стаяў двухпавярховы драўляны палац, накрыты двухсхільным дахам, з ганкам, завершаным трыма вежамі. Дзверы палацу былі ўпрыгожаны арнаментальнай разьбой, сцены — шпалерамі, падзеленымі разнымі ліштвамі на асобныя панэлі. Паблізу ад брамы размяшчаліся дом аканома, кухня, гаспадарчыя пабудовы. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. комплекс прыйшоў у заняпад.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]