Палескі абласны драматычны тэатр імя Я. Купалы
Палескі абласны драматычны тэатр імя Я. Купалы | |
---|---|
Заснаваны | 1938 |
Закрыты | 1946 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Палескі абласны драматычны тэатр імя Я. Купалы — тэатр, які існаваў у 1938 — чэрвені 1941 і ў лістападзе 1944—1946 у Мазыры. Створаны на базе Мазырскага калгасна-саўгаснага тэатра. У 1941 годзе прысвоена імя Я. Купалы. Мастацкія кіраўнікі: В. Пацехін (1938-41 і ў 1946), М. Кавязін (1944-45). Рэарганізаваны ў Пінскі абласны драматычны тэатр.
У рэпертуары даваеннага перыяду савецкія п’есы, у т. л. беларуская драматургія, руская і зарубежная класіка. Пастаноўкі: «Партызаны» i «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка, «Любоў Яравая» К. Транёва , «Мяцеж » паводле Дз. Фурманава, «Ваўкі і авечкі » А. Астроўскага, «Каварства і каханне» Ф. Шылера (рэжысёр усіх В. Пацехін). У рэпертуары тэатра пасляваеннага часу значнае месца займалі п’есы ваен. тэматыкі : «Заложнікі» А. Кучара (1944), «Так і будзе» (1945; рэж. М. Кавязін) і «Рускія людзі» (1945, рэж. Л. Рахленка) К. Сіманава, «Раскінулася мора шырока» У. Азарава, У. Вішнеўскага і А. Крона (1946, рэж. В. Пацехін).
З іншых пастановак : «Прымакі» Я. Купалы (1945), «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1945, рэж. Л. Рахленка), «Без віны вінаватыя » А. Астроўскага (1945, рэж. М. Кавязін), «Вясельнае падарожжа» У. Дыхавічнага (1946, рэж. А. Дашкоўскі).
У тэатры працавалі акцёры : Л. Гамуліна, Ю. Гальперына, А. Даніловіч, А. Дашкоўскі, Дз. Давыдаў, Л. Даноўская, М. Кавязіна, Г. Лаўроў, С. Лук’яна, Ю. Сурыкаў, М. Цурбакоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г. Р. Герштэйн. Палескі абласны драматычны тэатр імя Я. Купалы // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя ў 5 т. / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1981. — Т. 4: Насельніцтва. Мова. Этнаграфія. Фальклор. Літаратура. Мастацтва. Архітэктура. — 660 с. — 15 000 экз.