Палескі драматычны тэатр
Палескі драматычны тэатр | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1939 |
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне | Пінск, вул. Харужай, 10 |
![]() |
Палескі драматычны тэатр — прафесійны тэатр Пінска, афіцыйнае адкрыццё адбылося 14 сакавіка 2006 года, 29-ы прафесійны тэатр дзяржаўнага падпарадкавання ў Рэспубліцы Беларусь.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вытокі пінскага тэатра сыходзяць у 1939 год, калі, пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад польскай акупацыі, у Пінску быў створаны Палескі абласны драматычны тэатр. Ён прапрацаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а потым аднавіў сваю дзейнасць у 1949 годзе ўжо як Пінскі абласны драматычны тэатр. Аднак у 1954 годзе пінскі тэатр быў рэарганізаваны і пераехаў у Магілёў. Будынак тэатра перадалі гарадскому дому культуры, і ў яго сценах пачала працаваць самадзейная тэатральная трупа. У лютым 1959 годзе пінскія акцёры атрымалі званне «народны аматарскі калектыў», якім 20 гадоў кіраваў І. Сакольскі. У 1980 годзе народны тэатр узначаліў выпускнік Беларускага інстытута культуры Іван Базан, пад кіраўніцтвам якога народны тэатр быў рэарганізаваны ў 1992 годзе ў самастойны тэатр-студыю «Дыяген». У 2006 годзе атрымаў статус дзяржаўнага тэатра.
Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]
Палескі драмтэатр размяшчаецца ў цэнтральнай, гістарычнай частцы горада ў адрэстаўрыраваным і часткова рэканструяваным будынку (архітэктар В. Казакоў), помніку архітэктуры XIX стагоддзя, былым будынку кінематографа «Казіно». Тэатр працуе пяць дзён на тыдзень. Ранішнія спектаклі (у асноўным — пастаноўкі для дзяцей) ідуць па серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. Вячэрнія — па чацвяргах, суботах і нядзелях а 18.00.
Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Базан (2006—2011)
- Алена Гаўрыловіч (2011—2012)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палескі драматычны тэатр
- Старонка Палескага драматычнага тэатра(недаступная спасылка)
- Палескі драматычны тэатр на сайце «Архіварта»