Палёўка (род раслін)
Палёўка | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Наменклатурны тып | ||||||||||||||||
|
Палёўка[1] (Myagrum) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Адзіны прадстаўнік роду — Палёўка пранізалістая (Myagrum perfoliatum) L., Sp. Pl. 2: 640 (1753).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая раліна вышынёй 20—60[1] см. Сцябло прамое. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае, суцэльнае, шызае, падоўжанае, з завостранай верхавінкай і зубчастым краем. Прыкаранёвае лісце выцягнутае ў чаранок, стрэлападобнае каля асновы. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з шасцю[1] тычынкамі і чатырма[2] пялёсткамі, у гронках. Плод — стручок булавападобнай формы, даўжынёй 5—6[1] мм.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана пераважна ў Еўропе і ўмераных і трапічных (Індыя) абласцях Азіі. Натуралізавалася ў Паўночнай Афрыцы (Алжыр), Японіі, ЗША і Аўстраліі[3]. Святлолюбівая расліна[2]. Мезафіт і мезатроф[2]. Расце на лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, на аблогах, пустках, у садах, парках і агародах, каля дарог.
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Полёвка пронзённолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Myagrum perfoliatum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Палёўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 89. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 202—203. — 696 + XXX с. — 5 200 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Полёвка — род Myagrum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Полёвка пронзённолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Myagrum Архівавана 14 красавіка 2019. (англ.) // The Plant List
- Genus: Myagrum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)