Палітыка Бангладэш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бангладэш — унітарная рэспубліка з парламенцкай формай кіравання. Афіцыйная мова — бенгальская, выкарыстоўваецца таксама англійская мова. Дзейнічае Канстытуцыя 1972 (з наступнымі зменамі).

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (з 22 красавіка 2013 — Абдул Хамід), які абіраецца парламентам на тэрмін 5 гадоў.

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Парламент — аднапалатная Нацыянальная Асамблея (Джацья Шангшад), якая складаецца з 345 дэпутатаў (300 дэпутатаў абіраюцца на аснове мажарытарнай сістэмы па аднамандатных акругах, а 45 месцаў рэзервуюцца для жанчын—парламентарыяў па адмысловай квоце). Тэрмін паўнамоцтваў парламента — 5 гадоў.

Палітычныя партыі[правіць | правіць зыходнік]

У краіне дзейнічае звыш 100 палітычных партый — ад фундаменталісцкіх да ультралевых. Найбольш уплывовымі з'яўляюцца Нацыяналістычная партыя Бангладэш (НПБ) і Народная Ліга (НЛ). НПБ заснаваная ў 1978 (у 1978—1982, 1991—1996 і 2001—2006 знаходзілася ва ўладзе). Кіруецца ідэямі «бангладэшскага нацыяналізму». У цяперашні час фактычна падзеленая на дзве фракцыі. НЛ, узначаленая Шэйх Хасінай, была заснавана ў 1949 (у 1972—1975 і 1996—2001 знаходзілася пры ўладзе). Выступае, у цэлым, з секулярысцкіх, шмат у чым — цэнтрысцкіх пазіцый.

Абмежаваны ўплыў захоўвае Нацыянальная партыя былога прэзідэнта Х. М. Эршада (заснаваная ў 1986), урад якога сыйшоў пад ціскам масавых выступленняў у снежні 1990. Прыкметным уплывам сярод кансерватыўнай часткі насельніцтва карыстаецца рэлігійная партыя «Джамаат-і-Ісламі». Уваходзіла ва ўрад Х. Зія. Сярод партый левага толку, аб'яднаных у 11-партыйны альянс, найбольш буйныя Працоўная і Камуністычная партыі.

У рамках падрыхтоўкі да выбараў здзяйсняюцца перапіс выбаршчыкаў і рэфармаванне дзеючага заканадаўства ў гэтай сферы. Адначасова вядзецца праца па рэфармаванні партыйнай сістэмы, і прадпрымаюцца спробы стварыць новыя палітычныя структуры для забеспячэння пераемнасці цяперашняга курсу.

Судовая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Бангладэш

Бангладэш — унітарная дзяржава, адміністрацыйна падзеленая 7 адмістрацыйных раёнаў (дывізіёнаў), кожны з якіх носіць назву ягонага буйнейшага горада:

Зноскі