Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (Барысаў)
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча | 5,8 га |
Дата заснавання | 1928 |
Размяшчэнне | |
54°13′10″ пн. ш. 28°31′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Мінская вобласць |
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага — парк у г. Барысаў Мінскай вобласці Беларусі. Створаны ў 1928 годзе ў раёне прывакзальнай плошчы ў выніку пераўтварэння ляснога масіву ў лесапарк. Былі адкрыты бібліятэка, тыр, летні тэатр, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі і інш[1].
Плошча парку складае 5,8 га[1]. Тэрыторыя абмежавана праспектам Рэвалюцыі, вуліцамі Ленінскай і Паштовай.
Растуць дуб, хвоя, ліпа, каштан, клён, рабіна, бэз, акацыя. Парк прапаноўвае больш за 20 відаў культурных паслуг: канцэрты, дыскатэкі, кірмашы, тэатралізаваныя паказы, тэматычныя вечары, правядзенне дзён сямейнага адпачынку, абрадавых, спартыўных, прафесійных і іншых свят[1].
Дзейнічаюць аб'екты вольнага часу, сярод якіх зімні танцавальны клуб, летні павільён дзіцячых атракцыёнаў, спартыўны гарадок, студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ігравая зала, электрамабілі і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Барысаўскі парк культуры і адпачынку // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барысаўскі парк культуры і адпачынку // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх