Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (І. І. Уласаў, С. Ц. Конанаў, А. М. Базылевіч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь»
Гады існавання 1942—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 1752 партызаны (2.7.1944)
Дыслакацыя Мінскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь»партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года на базе атрадаў І. І. Уласава (Бліна, пазней «За Савецкую Беларусь»), 2-га, 3-га, 4-га. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мінскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1752 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад імя Лазо;
  • атрад «Ураган»;
  • атрад «Камсамол»;
  • атрад імя Кутузава;
  • атрад «Пераможац».

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Мінск — Барысаў, Мінск — Асіповічы і шашэйных дарогах. У кастрычніку 1942 года каля вёскі Навазер’е Чэрвеньскага раёна вялі 8-гадзінны бой. У лістападзе 1942 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Вызваленне Чэрвеньскага раёна, у чэрвені 1944 — у вёсцы Загор’е Смалявіцкага раёна. У жніўні 1943 і чэрвені 1944 гадоў падарвалі 1,2 тысячы рэек. У красавіку 1944 падарвалі 22 эшалоны, разбілі 9, пашкодзілі 14 паравозаў, спалілі 2 масты, знішчылі 32 аўтамашыны. У сакавіку, лістападзе 1943, чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. 3 — 9 ліпеня 1944 года разам з Чырвонай Арміяй вялі баі па знішчэнню нямецкай групоўкі ў раёне Смалявіч.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]