Партызанская брыгада «У імя Радзімы»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «У імя Радзімы»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Беластоцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 623 партызаны (17 ліпеня — 1 жніўня 1944 года)
Дыслакацыя Бранскі, Бельскі, Лапскі, Свіслацкі, Гайнаўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Міхаіл Рыгоравіч Янкоўскі

Партызанская брыгада «У імя Радзімы»партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года. Брыгада дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Бранскага, Бельскага, Лапскага, Свіслацкага і Гайнаўскага раёнаў. 17 ліпеня — 1 жніўня 1944 года брыгада паатрадна (623 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана ў кастрычніку 1943 года на базе атрада «За Радзіму» (арганізаваны ў студзені 1943 года ў складзе 27-й партызанскай брыгады імя Чапаева Мінскай вобласці, у жніўні 1943 года вылучаны з брыгады і ў складзе групы атрадаў П. П. Капусты перадыслацыраваны ў Беластоцкую вобласць. У склад брыгады ўваходзілі:

  • партызанскі атрад імя Кутузава;
  • партызанскі атрад імя Багдана Хмяльніцкага;
  • партызанскі атрад імя Пархоменкі;
  • партызанскі атрад імя Дзяржынскага;
  • партызанскі атрад імя Жукава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

  • М. І. Чуркін

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • У. П. Трыгубаў

Дзейнасць брыгады[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны правялі больш за 150 баявых аперацый. У Клецку і яго ваколіцах знішчылі фабрыку шарсцяных і лямцавых вырабаў, аўтарамонтную майстэрню. У верасні 1943 года ў выніку дыверсіі на чыгуначным участку ЛунінецБаранавічы рух быў спынены на 4 сутак. У кастрычніку — лістападзе 1943 года ў час рэйду з Клецкага раёна ў Беластоцкую вобласць на чыгунцы Баранавічы — Брэст разбурылі 2 км чыгуначнага палатна. За ўвесь перыяд баявых дзеянняў пусцілі пад адхон больш за 30 эшалонаў, знішчылі 33 аўтамабілі, 43 масты, вялі сустрэчныя баі. Пасля баёў з ворагам стварылі базу ў Белавежскай пушчы, блакіравалі нямецкі гарнізон у Белавежы, кантралявалі і ахоўвалі рэзерват з зубрамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]