Партызанская брыгада М. М. Нікіціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада М. М. Нікіціна
Гады існавання 1942
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 391 партызан (кастрычнік 1942)
Дыслакацыя Бягомльскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Івянецкі, Рудзенскі, Уздзенскі, Ушацкі, Чэрвеньскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. М. Нікіцін

Партызанская брыгада М. М. Нікіціна партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года на базе атрадаў М. М. Нікіціна, А. В. Балікевіча, Я. А. Прыданнікава і іншых. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бягомльскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Рудзенскага, Уздзенскага, Ушацкага, Чэрвеньскага раёнаў. У кастрычніку 1942 года ў брыгадзе быў 391 партызан і 6 атрадаў. У лістападзе брыгада выйшла ў савецкі тыл, дзе была расфарміравана.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 6-ы атрад.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

  • А. М. Гваздзёў

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Васільеў
  • Н. С. Панкратаў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунцы КойданаваМінск і на шашэйных дарогах. Падарвалі 3 эшалоны, 32 аўтамашыны, 12 мастоў, разграмілі 8 нямецкіх апорных пунктаў. 14 чэрвеня 1942 года атрад Нікіціна правёў бой у Александроўскім лесе. У жніўні 1942 года партызаны зрабілі рэйд у Налібоцкую пушчу, потым за лінію фронту. У верасні ўдзельнічалі ў нападзе на нямецкі гарнізон у Ушачах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]