Партызанская брыгада імя ВЛКСМ
Партызанская брыгада імя ВЛКСМ | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 282 партызаны (2.7.1944) |
Дыслакацыя | Ушацкі і Чашніцкі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | І. А. Куксёнак |
Партызанская брыгада імя ВЛКСМ — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ушацкага і Чашніцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (282 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была створана на базе асобных атрадаў імя Лазо, «Сібрак», «КІМ», арганізаваных на Асобым беларускім зборы, 2-га і 4-га. У лістападзе 1943 года 2-гі атрад быў расфарміраваны.
На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі атрады імя Лазо, «Сібірак», «КІМ», імя Сільніцкага.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- М. П. Шчурын
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы Полацк — Маладзечна, знішчылі ці пашкодзілі 14 эшалонаў, падарвалі больш за 1 тысячу рэек. У красавіку — маі ўдзельнічалі ў абароне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны на рубяжы вёсак Асінаўка — Рабчонкі Ушацкага раёна. Вялі баі супраць карнай аперацыі «Веснавое свята»
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад.
- У 1976 годзе ў вёсцы Лозы Ушацкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.