Пасека (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пасека
Краіна
Вобласць
Раён
Пасялковы савет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203757071
Пасека на карце Беларусі ±
Пасека (Брагінскі раён) (Беларусь)
Пасека (Брагінскі раён)
Пасека (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Пасека (Брагінскі раён)

Па́сека[1] (трансліт.: Pasieka, руск.: Пасека) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (15 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 66 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 21 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 182 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, якая на поўначы далучаецца да цэнтра просталінейнай шыротной вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з XIX стагоддзя як фальварак у Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

Паводле перапісу 1897 года. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса "Камарынскі" (цэнтр – гарадскі пасёлак Камарын).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 4 двары, 38 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1959 год — 93 жыхара (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (15 сем'яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0