Паспяванне пладоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паспяванне пладоў — сукупнасць змен у пладах, у выніку якіх насенне ператвараецца ў парнавартасныя дыяспоры, а каляплоднік становіцца здольным выконваць функцыі па абароне і распаўсюджванню насення[1].

Ахоўныя ўласцівасці плоду[правіць | правіць зыходнік]

Пакуль насенне яшчэ не гатовае да распаўсюджвання, плод абараняе яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і іншых небяспек. Для тых раслін, насенне якіх распаўсюджваюцца, праходзячы праз страўнік жывел, характэрна ўтрыманне ў каляплодніку (перыкарпіі) недаспелых пладоў такіх рэчываў, якія з'яўляюцца для жывел нясмачнымі (напрыклад, з-за кіслага або звязальнага смаку), неядомымі ці нават атрутнымі. Пры паспяванні ж пладоў іх хімічны склад змяняецца і гэтыя ахоўныя ўласцівасці знікаюць[2].

Змены пладоў у працэсе паспявання[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як у расліны адбываецца апладненне (альбо пачынаецца працэс апаміксісу — развіцця зародка без апладнення), завязь пачынае інтэнсіўна расці, унутры яе фармуецца і спее насенне. У працэсе паспявання пладоў з ім адбываюцца розныя змены[1].

Вылучаюць два асноўных перыяды развіцця плоду: ад апладнення яйкаклеткі да паспявання насення і заканчэння росту каляплодніка — і, другі перыяд, да поўнага паспявання каляплодніка[1].

Па сваей працягласці перыяд паспявання пладоў можа быць кароткім (у большасці ягад) і доўгім (у цытрусавых, зімовых сартоў яблыкаў)[1]. У лімона, да прыкладу, звычайны тэрмін паспявання плоду — 9 месяцаў, пры гэтым плод можа знаходзіцца на дрэве да двух гадоў[3].

Марфалагічныя змены[правіць | правіць зыходнік]

Змены, якія адбываюцца ўнутры завязі, суправаджаюцца ростам і зменамі каляплодніка. Маецца два асноўных тыпы змены каляплодніка: працэс зменаў прыводзіць да абязводжвання тканак (плод з такім тыпам змены каляплодніка называецца сухім) — ці каляплоднік разрастаецца (звычайна за кошт тканін завязі або кветаложы), што звязана з павелічэннем колькасці клетак, іх памерам і ўтварэннем міжклеткавых прастор (у гэтым выпадку плод называецца сакавітым)[1].

Біяхімічныя змены[правіць | правіць зыходнік]

Для працэсу паспявання характэрна зніжэнне ў пладах утрымання крухмалу, арганічных кіслот і дубільных рэчываў — і, адначасова, павелічэнне ўтрымання азоцістых злучэнняў і растваральных цукроў[1].

Яшчэ адно змяненне, характэрнае для многіх спеючых пладоў, — іх размякчэнне. Яно звязана са зменай суадносін і стану поліцукрыдаў, асабліва пектінавых рэчываў, у сценках клетак[1].

Склад пігментаў, якія ўваходзяць у склад паверхневых тканак плоду, а таксама яго мякаці і клеткавага соку, пры паспяванні плоду таксама мяняецца. У многіх раслін хларафіл тканак руйнуецца, у той час як антацыяны, караціноіды і іншыя пігменты сінтэзуюцца, у сувязі з чым афарбоўка паверхні плоду нярэдка змяняецца з зяленай на жоўтую, аранжавую або чырвоную[1].

У працэсе паспявання плоду ў яго тканках адбываецца сінтэз спіртоў, альдэгідаў, складаных эфіраў, тэрпенаў і іншых лятучых рэчываў, у выніку ён набывае ўласцівы яму водар[1].

Функцыянальныя змены[правіць | правіць зыходнік]

У выніку паспявання пладоў каляплоднік звычайна прымае на сябе новыя функцыі — абароны пладоў, іх распаўсюджвання і інш[1]

Даспельванне[правіць | правіць зыходнік]

Працэс давядзення знятых недаспелы[ пладоў у сховішчах, складах або спецыяльна абсталяваных камерах да стану спажывецкай спеласці называецца даспельваннем.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 1,9 Сапожникова, 1976
  2. Каден, 1975
  3. Петрова Т. В. Лимон: секреты успеха // Экзотический сад на балконе. Доступная роскошь — М.: ЗАО Центрполиграф, 2008. — С. 111. — 191 с. — 6000 экз. — ISBN 978-5-9524-3256-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Плод (орган покрытосеменных растений) / Н. Н. Каден // Плата — Проб. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).
  • Созревание плодов / Е. В. Сапожникова // Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).
  • Левина Р. Е. Морфология и экология плодов. — Л., 1987.
  • Лотова Л. И. Морфология и анатомия высших растений. — М., 2000.
  • Метлицкий Л. В. Биохимия плодов и овощей. — М., 1970.
  • Сапожникова Е. В. Пектиновые вещества и пектолитические ферменты. — М., 1971.
  • Церевитинов Ф. В. Химия и товароведение свежих плодов и овощей. — 3 изд., т. 1, М., 1949.