Панямонцы
Вёска
Панямонцы
|
Панямо́нцы[1] (трансліт.: Paniamoncy, руск.: Понемонцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вёска размяшчаецца на выскоім правым беразе ракі Нёман, на ўсход ад яе ў Нёман упадае рака Смолач.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
За 0,5 км ад вёскі, на правым беразе Нёмана ёсць селішча XI—XIII стст. і, відавочна, больш позняга часу. Знойдзена кругавая кераміка, у тым ліку арнаментаваная жалабатымі і зігзагападобнымі лініямі. Выяўлены абломкі чорнай томленай пасуды і пасуды з палівай. На селішчы часта сустракаюцца крамянёвыя вырабы.
У XVII ст. Смолач разам з Бабрамі і Пішчоўцамі (30 дымоў) уваходзіла ў склад «нойбургскіх маёнткаў» Радзівілаў, якія трымаў у заставе Ян Дубраўскі, падстолі венданскі. Вядома, што ў сваіх «нойбургскіх маёнтках» Радзвілы-пратэстанты ўтрымлівалі праваслаўе.
З 1921 вёска ў складзе Польшчы. З 1940 — у БССР.
Да 2016 г. вёска ўваходзіла у склад Пескаўскага сельсавета[2].
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Існавала Панямонская базавая школа, у 2002 годзе яе дзейнасць спынілася. Будынак перададзены на баланс АТ «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых»[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области (руск.)
- ↑ pawet.net
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх