Лабрадорскае цячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лабрадорскае цячэнне каля ўсходняга берага Паўночнай Амерыкі

Лабрадорскае цячэнне - халоднае цячэнне Атлантычнага акіяна каля берагоў Паўночнай Амерыкі. Рухаецца на поўдзень з мора Бафіна да Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі, дзе сустракаецца з цёплым цячэннем Гальфстрым і апускаецца на прамежкавыя глыбіні.

Тэмпература вады зімой ад 5°С да -1°С, летам 2—10°С. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход мяняецца кожны год ад 3,4 мільёнаў м³/с да 5,4 мільёнаў м³/с. Нясе шматлікія льды і айсбергі, што перашкаджае суднаходству.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Labrador Current — Encyclopædia Britannica
  • Joanna Gyory, Arthur J. Mariano, Edward H. Ryan. The Labrador Current (англ.). Ocean Surface Currents, The Rosenstiel School, University of Miami. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 3.10.2009.