Эрэкцыя

Эрэ́кцыя (ад лац.: erectio) — павелічэнне аб’ёму і ацвярдзенне пеніса ў выніку напаўнення крывёю паражнін пясчэрыстых целаў; звычайна адбываецца пад уплывам імпульсаў, якія паступаюць пры сексуальным узбуджэнні ад нервовых клетак, размешчаных у паяснічным аддзеле спіннога мозгу. Для чалавека, у адрозненне ад жывёл, вялікае значэнне для эрэкцыі мае другая сігнальная сістэма, яна правакуе эрэкцыю без фізічнага ўздзеяння на эрагенныя зоны або дэманстрацыі ўзбуджальнага аб’екта, а толькі пры ўяўленні яго ў падсазнанні.
Эрэкцыя саскоў
[правіць | правіць зыходнік]Эрэкцыя саскоў можа ўзнікнуць у трох выпадках. Гэта можа паходзіць падчас кармлення грудзьмі; з’яўляецца следствам пачатковай стадыі палавой узрушанасці мужчыны ці жанчыны (як вынік дзеяння аксітацыну), а таксама адбываецца у адказ на астуджэнне цела як у мужчын, так і ў жанчын.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У большасці відаў сысуноў (цюленяў, сабак, ваўкоў, насякомаедных, кажаноў, тыграў) пеніс мае косць унутры (бакулюм)[1], якая служыць для аблягчэння ўвядзення ў похву.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ МУЖСКОЙ ЧЛЕН — ОРГАН ХРУПКИЙ «Аргументы и факты» Архівавана 7 лістапада 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрэкцыя
- Библия секса. — М.: Выд ЭКСМО-Прэс, 2001
- medlux.ru Архівавана 26 кастрычніка 2007.
- MenOnly.Ru — Мужское здоровье